Читать «Душою з небам гаварыць (Выбраная лірыка)» онлайн - страница 86

Ніна Мацяш

МАЛІТВА АПАНАСА ФІЛІПОВІЧА Маці Божая, Царыца Нябесная, Багародзіца Дзева Прасвятая Купяціцкая, Адзіна Чыстая і Блаславёная, Над юдоллю зямной Схілёная, Узры мя, Сляпога сярод сляпых, Пачуй мя, Глухога сярод глухіх, Святлом невячэрнім Вочы мае прасвятлі, Гласам вяшчунным Вушы мае адамкні!.. О Ўладарыня Усемагутная, Нявеста ненявесная! І думкаю, і душою пакутнаю Да Цябе прыпадаю, Малю-благаю, Не за сябе, нэндзнага, грэшнага — За Твой люд няўцешны: Загаі, Чыстая, Душы занямогу! Не маем іншыя дапамогі, Не маем іншыя спадзевы, Апрача Цябе, Прачыстая Дзева, Убогіх заступніца, Маркотных суцешніца, Грэшных паратоўніца, Хрысціян усіх атуліцелька і збавіцелька! Не ўтаю ад Цябе стогну свайго, Слёз крывавых: Нясцерпна бачыць, Якую над людам Апастаты чыняць расправу, Як гібее ўвесь край нядольны: Калі раб у веры, Дык у чым жа вольны?!. Пяць дзесяткаў гадоў ад унеі праклятай, А нямаш супакою, А ўсё люцее нянавісць Брата да брата. Ды і як ён, той супакой магчымы, Калі гэтыя лжэлюбцы-папежнікі, Бесаносцы з ваўчыным нутром пад аўчынай, Яхідны падступныя, крывасловы, Пасягнуўшы на веру прадзедную, Пасягнулі на сам на жывот наш, На звычаі, на быт наш і мову?! Толькі лепей памерці з Богавай ласкаю, Чымся мусім Даць адступнікам веру нашу З грудзей нашых выдзерці і змірыцца, Што няма Русі ў Русі! Бо не за еднасць паміж языцамі Рупяцца душахваты, А жэ на золаце піць і есці, Седзячы і на зямлі нашай У сваіх залатых палатах! Бо не дзеля ўзвялічвання духу У Бозе адзіным Усіх дазвання Святая царкоўная мова наша ў пагардзе, А тутэйшая руськая — У асмяянні! Школы брацкія драпежна зводзяцца, Езуіцкія ж, бы саранча, плодзяцца, Жэ лягчэй было канонікам лысым ды прэлатам Дажэрці нянавідных ім «схізматаў». I дажыраюць, дадушваюць нас Уруганнем, забойствамі, кайданамі Лёкаі сатаны — лаціняне!.. Ці не ён се, Багалюб Златавусны, Голасам маці-царквы нашаіс плакаў: «Гора мне, беднай, Гора няшчаснай, Рукі ў ковах, Ярмо на шыі, Путы на нагах, Ланцуг на бёдрах, Меч над галавой абаюдавостры, Глыб-вада пад нагамі, Па баках агонь неўгасальны, Зусюль страх, Зусюль праследаванні...» I нямаш міру нам, Ні душэўнага, ні цялеснага, Нямаш збавення, Толко гнеў і лжа, Только руіны-нырышчы і паглумленне... Светлазарная Багародзіца Дзева, Крыніца вечнай патолі, Выбаў з лютага болю: Чужакі чужакамі, Але і айчынныя пастухі ўжо Для авец сваіх сталі ваўкамі! Не абаронцы ўжо - Хульнікі, Не бяссрэбранікі — Нясытыя срэбралюбы, З багацеем, а не з Лазарам жыці хочучы, I ўвесь статак піхаюць да прорвы, да згубы! Васіліскі нячыстай унеі Не зжахнуліся славы здрайцаў цярлецкіх, пацеяў — Будзі род іх пракляты! — Жахаюцца славы «схізматаў»... Бо аслеплены прагай славы й нажывы, Негторппхіігае ілжывыя! Царыца Нябесная, Агідзітрыя Дабрачынная, Навучы, навучы мя, I ўмацуй, умацуй мя У трыванш, ў люоові, Днесь, і прысна, і на векі вякоў Міласэрдая!.. Я не ведаю, Што мне тут наканована, Але ведаю, У Каго і ў Што веру я. Да Цябе гарнуся, Табою хвалюся, Бо есмь раб Твой, Да не ўстыдаюся! А што з братчыкамі, З «налівайкамі» аз у хаўрусе — Ні пад агнём, ні пад кулямі Не раскаюся! Амін. 1988