Читать «Душою з небам гаварыць (Выбраная лірыка)» онлайн - страница 84

Ніна Мацяш

...Ноч была цёмная, і грамада баялася Ісці за ім. Толькі на другі дзень (24 жніўня) арандатар, сабраўшы грама-ду, прайшоў па следу і знайшоў яго ледзь жывога ў кустах. Ніякай зброі пры ім не знайшлі, ніякіх упрыгожванняў, на ім была толькі парахаўніца з клямраю, фляга пазалочаная, талісман, два медальёны і бутэлечка, у якой былі міро і святыя дары, кавалак срэбра, дзве срэбныя іголкі, крыж рускі раэны, 9 зе-ран пшаніцы ў вузельчыку, пёры ўсяля-кіх птушак. Усё гэта было ў скураным капшуку... З пісьма губернатара М. Ябланава Яна Каляндоўскага ад 7 верасня 1745 г. — Як пан бог дасць, — нядбала адказаў Сцяпан Дзвінчук на бацькаву вымову, Што сын пайшоў па гастрыі ляза. «Як пан бог дасць...» Але якія словы Умясцілі б Дзвінчука звярыны страх Прад немінучай, адчуваў ён, помстай, Які з вясны прыліп, нібы кароста, Калі правёў ён карнікаў атрад На канусовы непрыступны Стог, Мясціну збору Доўбушавых мсціўцаў. Ды атаман жывы... Не дзіва, што За змову Мачарнак ўжо паплаціўся... Даўно не голены, як следзь, худы, Панурым воўкам, чорны і вусаты, Сядзеў Дзвінчук на ганку сваёй хаты, Глытаў нервова тытунёвы дым І ў роспачы патлівай разумеў, Што гэтак не магло цягнуцца доўга, Што нехта, ён ці, менш надзеі, Доўбуш, Павінен згінуць, — мір між імі — смерць. Пры жонцы то было шчэ паўбяды: Не мог жа Доубуш рабаваць каханку! Але шчэ летась павялі сляды Той гадаўкі — у горы. Галадранкі Не шкода — шкода гонару свайго: Смяюцца людзі, што не ўгледзеў бабы! ... Зусім змяркалася. Сяло кругом Пад жнівеньскія шаты рэдкіх грабаў І соснаў з каміноў вяло дымы... Раптоўна каля брамы злобным енкам Заеліся сабакі У той жа міг, Як ветрам, здзьмула Дзвінчука ў сенкі. А ў вокны, пераляканыя ўжо, Заглядвалі апрышкі, і Дзвінчыха Бажылася, што сын Сцяпан — ой, ліха! — Яшчэ чамусьці з поля не прыйшоў. А ў хату адмаўлялася пусціць... І голас, што, здалося, з дрэў змёў лісце: — Шчэ не страчалася ў маім жыцці Такіх дзвярэй, каб мне не паддаліся! І закрактаў ледзь не жалезны цёс Пад Доўбуша плячом і цяжкім друкам. Шчэ намаганне — і напэўна б знёс, З крукоў сарваў бы, — ды агняна грукнуў У шчыліну стрэл здрадніцкі з сянец!.. І хістануўся атаман з праклёнам, Стаў асядаць... «Няўжо такі канец?!» Але адвёў рукой сяброў схілёных, Збялелых Байчука й Арфенюка, Падняўся. Хрыпла загадаў: — Паліце! Калі ж ніяк апрышкава рука Агню не ўмела выкрасаць, — не ўзліўся, Прытушана ўсміхнуўся і кіўнуў: — Хадзем, я шчэ магу... Хай іх скарае... Лямантавала за сцяной старая... Байчук па шыбах барткай садануў, З адчаем вылаяўся, і з двара У ноч ступілі з Доўбушам, бы ў вечнасць. А з неба жнівеньскага Шляхам Млечным Вяла жальбу трэмбіта па гарах... 1971