* * *Ноччу вецер шурпаты з остаI мяцеліцы вал дзевяты,Як на Богам забыты востраў,На маю наляцелі хату.Ліхаманіла шыбы ў вокнах,Дробна дзверы, як зубы, ляскалі.Ні зямлі, ні неба. НавокалСнег ды бура, як над Аляскай.I шматала хату, як трэску,Толькі сцены стагналі глуха.Ды прадраўся ружовай крэскаюЎрэшце золак праз завіруху.I абмяклі пургі парывы,I на ўздыблены снег упала,Быццам ёй на кудлаты загрывакРуку ўладна світанне паклала.1965АДЛІГАПерапацелі шыбы, учора шызыя,І цінькаюць цяжкія кроплі зрэдку.З чаго ж ты, сэрца, радасцю пранізана?Я толькі ў маі знаю цябе гэткім!О сэрца, ты такое рызыкоўнае:У студзені адліга — не прадвесне.Табе ж хапае промня выпадковага,Каб ашукаццаІ каб уваскрэснуць!1970ЛАЗІНКАЗусім скалела рыжая лазінка.Пад панаваннем лютаўскае беліЗялёны колер стаў амаль паданнем,Якое ледзь ліпела на краёчкуНямыслімае памяці яе.Але аднойчы варухнуўся корань —I пацяплела ўзрушана зямля,I лужынкай блакітнаю апаў,Не ўцяміўшы, што здарылася, снег.Ускрыкнула ад неспадзеву кнігаўка:Заместа зледзянелае лазінкіУскалыхнуўся сонечны прамень!I ў воклічах уражанае птушкіТо смех, то недарэчнае рыданне...Як хораша разгублены ты сёння:«Чаму цяпер не раніца, а вечар?..»Так накалела рыжая лазінка...1972* * *Лякаюцца: вярнулася зіма...І ў доказ гэтай з'явы абуральнайПаказваюць на снег, як на замахНа жаўруковы спеў світальны,На кані крык і на бусліны крокПа ўчора абагрэтай лугавіне, —А сённяпокавак зялёных кроўАд маразоў раптовых стыне.Вярнулася зіма? Так. ЗацвілаНатхнёнай, апантанаю завеяй!Ды ў халады працяглыя,з крылаБуслінага страсаныя,не веру!Не марна прагнуў распусціцца бэз,На ледаход так галасілі каніНе марна:каб прачнулася ў табе,Што сонцаўсё-такі цябе шукае!1977ВЯРТАННЕ ЖУРАВОЎВы жывыя! Вярнуліся! Нейк амагліПашчу стронцыя, продань дарогі!..Журавелькі-жураўкі мае, жураўлі,Сцяг вясны над палескай разлогай!У Чырвоную кнігу занесены вы,Бо, як людзям, не заўжды спрыяеВам паветра айчыны, наш кут векавы,Дзе зламыснасць любові наўчае.Леціцё! — і вяснеюць бары і палі,Леціцё! — крышаць лёд рэчкі і рэкі.Хай жа вашая любасць да роднай зямліНе спаткае знішчальнай апекі!1987