ПАСЯРОДКУ РЭХАПрыдалася,Прыдалася ў маёй доліТвая песня:Гэта з ёй —Такой кароткаю —Сама сабой была я.Сёння рэха,Толькі рэха тое песні засталося.І не моўкне.Як замрэ —Азначыць:Навучылася я ўласнае рыданнеБраць за горла.РАЗЛУКАТой дотык рук... лядзяны і дрыготкі...Той пацалунак... быццам нежывых...З дня ў дзень,З дня ў дзень, нібыта з году ў год я,Нашу ў сабе. Так носяць журавыУ выраі маркоту па радзіме.Чужое неба шчасця не дае.У птахаў толькі смерць хіба аднімеШлях да айчыны,Да нябёс яеНЕМІНАЛЬНАСЦЬЯк кажуць,Плачам рота не направіць.Не ўпершыню мне часу не шкада.Не ўпершыню раскошна марнатравіць,Каб зноў і зноў былому волю даць.У час мінулы не даходзіць пошта.Ды час мінулы хоча сведкам стаць:Не ўсё мы ўмелі ўзяць у хвілі кожнай,Ды без вагання ўмелі аддаваць.І тая шчырасць, спогадзь і пяшчота,Чым пераможна багацелі мы,Шуміць бяссмертна весняю лістотайНа стромым дрэве нашае зімы!ГУКАННЕ Ў ПУСТЫНІЗ'явіся, збаўца мой, з'явіся!Адзін твой рух, адзін твой крокАдхмарыць нада мною высі,Ацьмелы авідушчыць зрок.Мне вусцішна, што ўжо не бачу,Куды іду я, хто тут я,Што, як раней, слязой гарачайНе ўскіпвае туга мая.З'явіся, выбаў з утрапення!I хай хвілінай той святойУсё, што мкнецца да здзяйснення,Па веры спраўдзіцца маёй.1989* * *Яшчэ ў пупышках новае лісцё,Якому песню сонца пець старую...Няўжо мы некалі сабе даруем,Што сірацілі наша пачуццё,Што ўласнай воляй самі сірацелі,Аберагаючыся ад пакут...Ляцела птушка шчасця...Праляцела.Сваёй радзімы не прызнала тут.1979