Калі сцямнеецца ў душы i ў хаце,Прыходзяць вершы, як пазныя госці,I маняцца застацца на начлег.Я ix прашу:Мой сум закалыхайце,Маёй жа мне пазычце весялосці,Якою грэўся яблыневы снег...Саджу на чысты кут i нетаропкаЗа чаркай звечарэлага ўспаміну,Як дома колісь, з імі гаманю.Парой гамонку перапыніць кропка.Сказ нецярпліва выпрастае спіну.I рупіць рыфме ўкрыўдзіць цішыню...
ХАЦЯ Б...
Калі мая трывога спала,Калі калоссе налілосяТугой?Сказаць я не бяруся.Як нарадзіцца не прыпала,Хаця б памерці давялосяУ беларускай Беларусі...
САМOTHЫ ВОЎК
Былі ваўчыныя вяселлі.Руя халодная была.Сябры траплялі ў пасткі,Пселі.На голад не хапала зла.І неаднойчы быў жанаты.Не звык i плесціся ў хвасце.Былі ваўчыцы й ваўчаняты.Канала здобыч на хрыбце.Гаспадару зірнуць у вочы,Чыіх авец перацягаў,Не дазваляе гонар воўчы.Дасюль чуваць сабачы гаў.Поўсць пасівіў нахабны іней.Сцяжкоў чырвоных крык замоўк.І ў полі волю гаспадыняйАдну прызнаўСамотны воўк...
АДПУСЦІ...
Падраслі ў Каліпсо сыны —Гэта ад Адысея яны.Плачуць вінаградныя лозы.Дый салодкія іхнія слёзыНе салодзяць горкай віны.І мінае ўжо сёмы год.Ані радуе ўтульны грот.Каліпсо ўся ў празрыстым, срэбным.(Дома ўсё даражэйшае ў зрэбным.)Сум паўзе.Як у цемры крот.Чымся хвалі чужыя пасці,Лепей на радзіму паўзці.Ад самоты й гара лысее.— Каліпсо, адпусці Адысея, —Зеўс загадвае, —Адпусці!Ці сандалі з гранітных пліт,Ці марудна ладзіцца плыт.Ці ў дарогу грузяць замнога.Што ж так стрымлівае сівогаАдысеяСпакойны міт?
ВОЧЫ ВАДЫ
Вочы вады,Як вочы вады,Не разгледзіш зналопу, з наскоку.ВадаНе абмінае хлуды,Сцежку сцежачы ўпуду ды уроку.ВáдаВыцягне звады з вадыI з маны рызманы асцярогі.Як свае не ўпілнуеш сляды,Завядзе да бяды ў расцяробы.Волас у ведзьмара з барадыБервяномЗдасца прыцемным лядам.Зашаптаныя вучаць брады -З вадай не сустракацца паглядам.
НЯВОГЛЯДДЗЮ
Застолле шумнае гуло,І ў шуме тым жыццё мільгнула,І лёгкім поміргам міргнула —І маладога павяло.І завяло ў ружовы змрок.І ап'яніла й паланіла,І знікла ранішняя сіла,І сум сустрэўся як знарок.Ідуць вясёла халады.Час развітацца з даўнім шумам,Пачціва павітацца з сумамНа ўсе астатнія гады.