Гадоў малечых зялёнае мора,Зялёнае ад неакрэсленай мары,Зялёнае ад зялёнага сена,Якім быў сяннік напханы.Бывала й цёплым зялёнае мора,Калі прачынаўся «марак»,У якогаПытаўся раніцай голас ласкавы:— Як спалася,Ці суха ўсталася?І каб не лавілася рыбка ў пасцелі,Малому давалі адломак кілбаскі,Прытым з завязкаюЗ ніткі суровай.Зялёнае мора i ў лузе й на ўзлеску.А потым жаўцела зялёнае мораАд збажыны ды кляновага лісця.І ўрэшце белым рабілася мораАд снежных выдмаў на лузе й на ўзлескуІ на галаве дзьмухаўцовападобнай.Але заставалася мара зялёнай,Як перадзамаразкавая атава,Як вочы ў ката,Пра якога аднойчыСказала мая лапатлівая ўнучка:У ката Мірона чорнага, быццамВочы зялёныя, як агуркі.Са школы ведаем пра хларафіл,А што пра зялёнае мора ведаем?Пакуль нам зялёнымБачыцца небасхіл,Датуль мы яшчэ неўзімелыяЛетуем.
АПОШНЯЯ РАДНЯ
Вочы кажуць, што ўжо не тут,Там яна,Дзе ні смутку, ні страху.Цень свой цяжка кінула ў кут,Як даношаную апранаху.Што там бачыцца ейным вачам?Дзе прытулку душа шукае?Мулка памяці.Зябка плячам.Чэзне. Гасне. Змаўкае. Знікае.Колькі з вечнасці тых імглінЁй адведзена на развітанне?Ветах, як падгарэлы блін,Гаспадыні ў вакно світае...
РАДАЎНІЦА
Радаўніца...Радавацца ці не таму,Што радоўку тлумную адбываеш,Што паклоны апошнія адбіваешГасцяванню зямному свайму.Радаўніца...Рада ніца чалоНахінуцца да ціхага ўзгорка,Дзе палын прачынаецца горка,Каб самоту ўбакі павяло.Радаўніца...Радавод даўнінуЦёмнымі апаўе каранямі.Цень забытай душы акрыяе,Абапершыся на труну.
ПРЫХАДЖАНЕ
У апаганены касцёлПрыйшлі зялёныя паганцы —Дзядоўнік, крапіва, а сот.І не падумалі вагацца —Так і ўраслі ў свянцоны дол.І множацца сабе штогодЦі прыхаджане, ці прыгнанцы.Храм стыне з босай галавойПад чарапіцаю хмурынак.Мітрэнга ў марнасці муроўЗнайшла апуджаны прыпынак.Зарос трывогаю спакой.Ірдзеюць, як Хрыстова кроў,На сценах гронкі арабінак.
ЯК АСОТ...
Як а сот, я ў зямлю сваюТак уросІ калюча й балюча,Каб не дацца вырваць прыблудам.Як мароз,Я пяшчоту сваю таю.Аблачына ўздымае,Як круча,Свенціць иудамНад брудам.Над хлудам...
HE
Вада з вадою не зліваецца,Ліецца кожная сама.Бяда бядою даганяецца,Спяшаюцца, дзе іх няма.Выгодзе веснавой выходзячы,Вада ўцякае ў халады.Бяда, з вады сухой выходзячы,Губляе мокрыя сляды.Бяда да шчасця хітра лашчыцца,Бядзе сябе самой шкада.Калі вадзе жывой заплачацца.Не ўчуе мёртвая вада...