Арол застаецца арломI з адным крылом.*Ведаюць i стары й малады —Усе дарогі вядуць на клады.*Самая шчодрая рукаТолькі ў жабрака.*Кожны зводзіцьСваю Вавілонскую вежу*У дакор бязмежжу.Сваю праталіну знойдзе грак.У ветра кожнага свой вятрак.*Могуць вымераць караніГлыбіню вышыні.Цішыня глыбініМожа выслухаць карані.*Старасць — гэта маладосць,ЯкаяСябе гукае.*Горы давяраюцца спінам.Магілы — знакі прыпынкуУ канспекце жыцця няспынным.*Юда атрымаць радыТрыццаць срэбранікаўПа курсу здрады.*У сэрцы ці ўзімку, ці ўвеснуБогу й маці не цесна.*Рака быцця ў нябыт уцякае —Ад жыцця ўцякае.*Няволя цвеліць ахвоту.Цяжэй за ўсё трымаць у сабеЗлосць i пяшчоту.*Так ад пачатку сталася:Унукі — гербавыя пячаткіНа атэстаце нашае старасці.*Мулкая дужаКлетка сям'i,Збітая з рэбраў мужа.*На погарб апусціцца цяжкай птушкайКамень,Каб стаць апошняй падушкай.*А ці смяюцца дзеціНе ў нашым свеце?*Бог задумаў птаства. відаць,Каб пра неба душы нагадаць.*Журба не забывае родны край,А весялосці й на чужыне рай.*Лужына — акіяну радня,Ад якой адмовілася глыбіня.*Выскачыў рух у цішыні з пакою,Каб зарасці асакою спакою.*У суцяшэнняЧужая кішэня.*Думу не давярай суму.I цішыні — не мані.*Як душа абрастае лускою.Чысцяць яе не цяжкой рукою.*Галінка трымае расу на вісу —Баіцца абразіць зямлёй красу.*Ступай шырэй, каб паменеўТвой шлях у краіну ценяў.*Ён працінае за ўсё людей —Пасівелы боль за дзяцей.*У цемрыве гліныЗялёна шумяць карані.—I шум на зямлі паўтараюць галіны.*На святыя КалядыI ў зорак далёкіхЦяплеюць пагляды.*Падвешвае лес калыску бяссоннуюКожнамуЗа цёплую зорку ягоную.*Маладыя толькіСонца й мама.Радасць яшчэ маладая таксама.*Быццам чорнаму буслу,ДушыПросіцца затаіцца ў глушы.*Развітаные —Мабыць, што й апошніРаз вітанне.*На балі жыцця надзея чужаяЛес на белы вальс запрашае.*I як з жыццём ні хітрыш. —Яно на табе ставіць крыж.*Глухому кажуху на вухаПра скруху шэпча завіруха.*Траянскай пароды коніЦукар бяруцьЗ далоні.*Старасць — гэта каліЧужыя усе на зямлі.*Слава —самы ружовы сонМаладых, захмялелых дзён.*Вясёлая праца —За вецер трымацца.*Улада —Здрадлівая прылада.Улада —І дябальская прынада.*Жыццё —Пазычаны ў вечнасці часДля нас.*Сумленне, як ласку матчыну.Не купіш i ў складчыну.*Мама —Пасярэдніца між Богам i сынам —Дзеліцца небам i хлебам адзіным.*Слова — усяго абнова.Душа крылатая ў слова.*Растаюць паціху на дне душыКрыўдаў калючыя ледзяшы.*Чалавекі, як ліхтары —У кожнагаСвечка душы ўнутры.*Рыжы паўсюды рыжы —I ў Полацку i ў Парыжы.*Не затрымаецца й на пагосцеДуша — залётная госця.*Ступаць аднолькава тузеЦі па лязу, ці па слязе.*А ў каго запытацца наапаслед,I чаго ты прыходзіўНа гэты свет?*Зямное жыццё — для душы астрог.Панаваць над душойВольны толькі Бог.*Бог апошнім падзеліцца ў кожнай доліI пра гэта не напомніць ніколі.*Hi ў зялёны гушчар, ні ў карчыАд самога сябе не ўцячы.*На юбілеі паслухай ва ўсёй пекнацеToe, што ўжо не пачуеш,Лежачы на куце.*Ахвяру й ката хаваеАднолькаваПамяць жывая.*Спярша пад табою гаворыць зямля,Яна ж над табойI пашэпча пасля.*Вочы — люстэрка душыНа жыццёвым свяце.Калі запінаюць люстэрка -Вусцішна ў хаце...*Ні за бяседным сталом, ні ў труне —Самім сабой чалавекЗастаецца ў сне.*Сподзеву няма ўжо на спатолю,I жыццё трымаецца на болю.*Белую аблачынку вішні,Здаецца, выдыхнуў Звышні.*Я да скону заручаны з той стараною,Дзе мама, як зорка,Стаіць нада мною...*Рáсы перамяшаліся, як лясы.Я за чысціню расы!*Пакуль не наб'е сабе добры гуз,Беларус не ўзгадае,Што ён — беларус.