Читать «Журавінка» онлайн - страница 19
Рыгор Барадулін
ЗАЯЦ ВАРЫЦЬ ПІВА
Туман плыве з нізіны сівы
Над нівай голай i пустой.
«Глядзіце, заяц варыць піва»,—
Жартуюць людзі між сабой.
А я відушчым бачу зрокам,
Як ён прысеў каля агню,
Трыгубы, шэры, касавокі,
І піва варыць з ячмяню...
Уладзімір Караткевіч
А ЯК БЫ ПІСАЛІ:
Ніл Гілевіч
Не самагонку гоніць — варыць піва, I я за гэта не віню ані. На тое ж i ячмень, такога дзіва, Яго зайцу далі на працадні. На шалях цягне працадзень не скупа: Для ўсёй радні, для жонкі, для дачок Па белай футры у сельмагу купіць. Бывай, бывай, спрадвечны шарачок! Яно сабе было — i золь i сівер, Ды заяц не хіхікаў у рукаў. На недахопы росту не касіўся, Па лёгкі хлеб у горад не скакаў. Люблю зямлю i землякоў, паверце, Ды Мінск не можа без мяне даўно. У ім кватэра на любым паверсе Хвалюе, як i роднае гумно. Кашулю слаўлю чыстую, льняную I працу навуковую в яду. Двухтомнік гіра зайцоў не заплануюць Кансультаваць завочніц лепш пайду! Уладзіслаў Нядзведскі
Зноў сэрца мае сагрэта Барознамі родных гоняў. Я з гэтым зайцом паэта Хачу параўнаць сягоння. Чакае i ён нецярпліва, Каб поўнай была балея, Паэт, як i заяц ад піва, Ад вершаў уласных хмялее. Пад Оршай не будзе горкім Піва — ў ім хопіць клёку. Ды лепей пад Салігорскам — Там цешча мая недалёка. Хай крытык крывіцца кпліва, Ды я гэта ведаю болей, Што цягнецца смагла піва Нават з калійную соллю! Пятрусь Макаль
Ад думак я пайшоў у ствол, Аж рыфмы ўжо заенчылі, Як умясціць за «Круглы стол» Усю сям'ю заечую? Сядзяць, вядома, на бабах Правінцыялы шэрыя. Па мне бабахаў басам Бах Ім страшны — воўк ашчэраны. Раблю — i маю апетыт — З маленькай дзіркі дзіру я, Каб заяц ахнуў: — Эрудыт! Ён эру эрудзіруе! Зайцы! Іx вінаваціць грэх — Культурай не спакушаны: Вышэйшых курсаў літарэх Ніводным не раскушаны. Яны забудуцца на міг Пра дзень зімовы, заўтрашні Я п'есу б напісаў для ix З зайчыхай у сааўтарстве! Генадзь Бураўкін
Не ад скептысу вочы звузілі: На лугах — за тарпой тарпа! Зайчаняты, i тыя з вусамі — Не бязвусая шантрапа. А туман плыве над разорамі Апельсіны гнілыя — дрэнь! Гэта вам не хлопчыкі зорныя Віва, піва! Віват ячмень! Беларускай закусяць моркваю — Воўк зашыецца у кусты. Іх не ўхопіць спакуса заморская За кароценькія хвасты!