Читать «Журавінка» онлайн - страница 22
Рыгор Барадулін
Я НЕ BІHABATЫ
I цалую i шыю i локці...
А ва ў с ім вінаваты
Месяц — жоўтая лодка —
Ды салодкая мята.
Генадзь Бураўкін «...Месяц — жоўтая лодка...»
Добра ў камандзіроўцы На азёрах Асвейскіх — Усміхайся сяброўцы, Млява жмурачы вейкі. Не дацягнуцца плёткі — Жонка далекавата. Шыя, локці i лодка. Я тут не вінаваты...
ТРЫВОГА HA MAPCE
...У палёце сябе вымучу,—
Марсіянскую мову вывучу
І на Млечным Шляху саграшу...
Нэла Тулупава «... У палёце сябе я вымучу»
Нэла азбуку вучыць, А на Марсе трывога — Дзе для племя мужчынскага знойдзецца Схоў? Марсіянкі, напэўна, Цвёрда верыць не могуць У маральную стойкасць Сваіх жаніхоў...
ПІСЬМО ІBАHA КАЛЕСНІКА НАЧАЛЬНІКУ МІНСКАГА ТАКСАМАТОРНАГА ПАРКА
...Ён нагамі змераў кут свой мілы —
У музеі шмат яго кіёў.
Прыкра мне: на ІЛах ды на ЗІЛах
Абляцеў я край,
А не прайшоў...
Iван Калеснік «У доме песняра»
Я ў СП у час уношу ўзносы. Рыфма для мяне — не навіна. Шчэ б не так апеў пракосы-косы, Каб не слабасць гэная адна: Ледзь таксі свабоднае пабачу, Падымаецца сама рука. Праз яе вялізарную ўдачу Упусціў, як шчупака з кручка. Напішу пісьмо на вёску свату, Хай прышле бярозавых кіёў. Папярос куплю на ўсю зарплату I пакрочу у прастор палёў. I на гэты час, начальнік мілы, Хоць i зябнуць буду ў тумане, Ў гаражах трымайце ІЛы, ЗІЛы, Каб яны не зманьвалі мяне. Ушчынаць не буду з Вам! сварку Чалавекам чулым Вас лічу. А народным стану — Таксопарку За прастоі нат переплачу!..
АСАБЛІВЫ TВOP
Хоць не хапае зор, Ды хоча тучна піснуць: — Нерукатворны твор, Мой твор — Машынапісны!
НЕСПАКОЙНЫ КРЫТЫК
Не есца i не спіцца. Запала думка ў голаў — Уставіць палку ў спіцы Літаратурных колаў!..
НЯЛЁГКАЯ ПРАЦА
Аднойчы ішлі мы каля Тэатра юнага гледача, Сустрэлі там П. Макаля. Ён з Вольскім сячэ з-за пляча — Карчуюць сааўтары глухамань, Сябе яны працай замучылі. А п'еса (ў афішы глянь) Усё «За лясамі дрымучымі»!
ВЕРЛІБРЫСТ
Даўно ўжо Рыфмамі не грашу,— Забыўся на розныя спробы там. Для ўсіх кантынентаў Верлібры пішу: Для перакладу — Палёгка робатам!
КРЫТЫК НЕХАЦЯ
Няшчодры ў Музы быў Да працы Жонка змусіла: I іншых я вучу пісаць У змучаных дыскусіях.
1
Я кахаю (англ.).