Пішам пра мядзведзяў — пра начальства,Спакушае танны рэзананс.Як, сябры, мы забываем частаПростата ляснога грызуна.Ды яшчэ не хутка мы, вядома,Гэта ўсё прачуем да канца.Сам нядаўна быў я несвядомы —Шапку цёплую насіў з зайца.Толькі усмешку пры сябе трымаю,Гладжу ўласным вершам бараду.З голай галавой каля трамваяЯ вячэрнім горадам прайду!
ДОБРАЯ ПАМЯЦЬ
Літаратурны мудры дзедПрыехаў на сустрэчу.Сустрэлі кветкамі як след.Стуліла зала плечы.Бібліятэцы абласнойСталічная пашана,—Хоць год багата за cпіной,Прыехаў госць чаканы!Бы стому ў нумары пакінуў,Пачаў адразу з успамінаў....У вас бібліятэкі, як палацы!Хоць атэіст,Прызнацца мушу ўслых:Што літары я вывучаў па «Святцах»Па аўтабіяграфіях святых.Кніжок цяпер, вядома,Да адвалу,Дарэмна не чытаеце маіх.Пратэставала зала трохі вяла.А голас маладзеў,Звінеў,Не ціх!Захочаш малака —У кожнай краме.За статкам я хадзіцьЗ маленства звык.! не пазбавіў ледзьСустрэчы з вам!Мяне калісьціЗлы папоўскі бык!A дні не йшлі,A валакліся цугам,Давіліся нішчымніцай сухой,Нялёгка йсціЗа саржавелым плугам,За высыхлайКрывуляю-сахой..,Ну хто, скажыце,Помніць з васСаху?І засынаё залаПакрыху...
ЗІМОВЫ ЎСПАМІН ПАЭТЭСЫ
Маленства басаногаеШтодзень —Далей, далей.Стаю,Патэльню соўгаю,Лью пад бліны алей,А дзеткі ўсёй брыгадаюПаселі ля стала.Расчулена прыгадваю,Як я малой была....За вокнамі мяцеліца —Аж цёмна уваччу.А ў нас карова целіцца,Малодзіва хачу.Я замужам цяперака,Рыфмую на бягу.Ды скверыка,ВалерыкаЗабыцца не магу.Мяце,Мяце мяцеліца —Аж цёмна уваччу.Ён ні мычыць,Hi целіцца,А я пры ім тырчу...Мяцеліца,Малодзіва,Даўно я ўжо Валодзева...
НЕЗАДАВОЛЕНЫ
Хоць пачарней, хоць пабялей —Не за гараміюбілей,A сеткамі заслуг не злоўленУ энцыклапедычны слоўнік.Для помніка ўжо выбраў месца,A ці на ўвазе будзе мецца,Што ніву славы для сябеЁн засяваў,але ў сяўбеБольш спадзяваўся ён на бога,Чым на сябе,нябога?..Світаць у думках пачало:Нашчадкі ўдзячныя ацэняцьI шчодра лаўрамі аценяцьЯго халоднаечало.Партрэты важкія набудуцьУсе чырвоныя куты.Трымаць труну на спінахбудуцьЛітаратурныя кіты....Тады сардэчны пройдзе верадI перастануць нервы псуць,Калі яго нагамі ўперадНяўхільнаў вечнасць панясуць...