Выступаеш на бюро —МаешМедзь i серабро.Калі справу зразумець,Можна i не дбацьПра медзь.На рапсода-волатаЛіўнем лійся,Золата!ЕдзеПрадстаўнік сталіцыУ раёнАзалаціцца.Там ныраеРыбка тая,Што завеццаЗалатая.Дзе ныраеТая рыбка,Вам адкажаТолькі Скрыпка.Цёзка ПушкінаА. СтаверПа СП рэкорд паставіў,—Мотаролерным прабегамФору даўУсім калегам!Ён Пегасу:«Косю-коська!» —Рыбы поўная авоська!Харч адменныНа сяле.Добры харч,Ды ёсць «але».Хопіць воплескаў усім,Ды, на жаль,Не дрэмле «ЛIM»!Гутарыць ласкавым тонамУ разгромным фельетоне.Як глыбока ні нырні,Рыбка залатая,Не ўцячэш ты ад Вірні —З ходу падсякае!A калі паклапаціцца,Можна ў МінскуЗалаціцца!У сталіцы больш утульней:Ёсць хімчысткі,Ёсць цырульні!Толькі думае бюро,Каб запал не кінуў,Каб лілося сераброШчодраНа акынаў!..
РАНІШНЯЯ МАЛІТВА
Не раз трымаліЖорсткі бой мы,Каб толькі трапіцьУ «абоймы».Калі нам будуцьТыя помнікі?!.Цяпер намПомнікі —Шматтомнікі.А племя крытыканаўЗгінь!Зачахні,Не ўзыдзі,Амінь!