Чулыя кіраўнікі,Быццам родныя бацькі,Росцяць маладых,Бядуюць,ГнёздыПеснярам будуюць.Размяркоўваюць пуцёўкі.Тут i ў ясны дзень —Пацёмкі!Клопаты.Размах вялікі!Захацелася пазыкі —Да сяброў звярнуцца раяць.I зімой не вырвеш лёду!А дырэктары згараюцьНа рабоцеГод ад году.Неспакойная пасада!Дыхае над вухам звада.Быццам бы Везувій,Крэсла,—Сцеражыся,Каб не стрэсла!Не ўтрымаешся,Калі тыГуст не ведаешЭліты....Рушаць лавайМаналітнайКласікі,Забудзеш сон !—Як настане аксамітныНайжаданы ўсім сезон....Як вярці,Як ні круці —Ёсць нявесткі,Ёсць зяці!Зразумела,Што сумеснаЖыць масцітымЗ імі цесна.Маладое пакаленнеПатрабуе пашырэння.Тату з мамай —Стометроўка(Не на стартавай дарожцы!)Трэба спрытI трэніроўка,Каб падножкуДаць падножцы.Заікнецца малады,Член СП, вядома...— Малады!— Такой бядыМы не мелі дома!— Паступова ўсё ўтрасём!— Мы калісьці з ПетрусёмНават галадалі! —Нехта прыгадае...Пачынаюцца дэкады —Хоць адмоўся ад пасадыГэтаМарныя трывогі!Будзе ўсё —I шум,І дым,Трэба трохі дапамогіЗ фондуСамым маладым!Як увесь не пракаўталіГэты самы фонд,ТадыЎ апошнімУ кварталеПадганяюць халады.ЛістападХваліцца рад —Ён збіраеШматПарад.Снежань-лежаньЗгусціць хмары —У разгарыСемінары!Вучацца«Семінарысты»,Драматургі,Сцэнарысты,МастакіI цыркачы.Дзе харчы,Там i тарчы!Вырашаюцца пытанні!Быў бы семінарДаўноПа фігурнаму катанню,Ды няма каткаАдно!О, Літфонд!Твае рашэнніМудрыя,Я шчыра веру,—Бо паседжанні ПраўленняБыццамтайная вячэра!..
У ЛЕСЕ ЁСЦЬ ДОМ ТВОРЧАСЦІ
(Чакай, чытач, не моршчыся!)
Далей ад шуму гарадскога,Ад рэдакцыйнай мітусні!МаліЛітфондаўскага бога,Паэмы,Элапеі сні...Прыдвай краскі ў росным лузе,Рыфмуй усе да аднае!Хвастом вільнеСабака Зюзя —Ён толькі знаных прызнае.Персонаю сваёю цешся.З уласным ценем за рукуВітайся.Кроч па збітай сцежцы.А не —Прастуй па цаліку.Лаўровы ліст?Усім даволі!Пішы ў цяплеПра снег, пра золь.А не хапае ў нечым солі —Дабавіць кухар Анатоль.Перад салдатам не хваліся.Ён вам раскажа спакваля,Як Жукава карміў калісьці!І Караткевіча...Пасля,Паэтка просіць спачування(Не наламаць бы ў лесе дроў!):— Пяць вершаў толькіДа сняданняПрынесла Муза,Як свякроў...У кожнага сваё старанне,Тут, у тузеЯлін i траў,Заспанай восеннюШторанняВялюгін рыжыкі збіраў.Тут кожны сук,Як напамінак.І навакольныя лясыЛюляюць на сваіх галінахУсіх масцітых галасы.Пра ўсіх я не пішу...Прабачаць!!!А то сядзі i моршчы лоб,Не прапусціць хаця каго б,Як у дакладзе справаздачным.Ну проста рай! Усё ў мінулым...Астыў літфондаўскі запал.I захлынуўся ўласным гуламУсіх прамоў дзевяты вал.A кіраўніцтва не заплача —Свая бліжэй да сэрца дача.Хоць i наведвае, ды рэдка.Лес — не Саюз: пануе мір!Тут затрымаецца дырэктар,Нібы транзітны пасажыр.Зашмат цацанак-абяцанак...А покуль штатны інжынерГрызе зарплаты абаранак,Мароз хапае за каўнер.Зноў зіма-лета, зіма-лета,Як той цыган даводзіў.ХібаХтось дом трымае для сюжэтаПра старасвецкую сядзібу.Што павукам ззажаць на гэта!Ва ўсіх пакоях непрыбраныхТак пазакручвалі сюжэты,Нібы ў Шамякіна ў раманах.Ці для СП цяжкая ношка?Ці хочацца сказаць скарэй:«Избушка там на курьих ножкахСтоит без окон, без дверей?!»