Читать «Журавінка» онлайн - страница 21

Рыгор Барадулін

НЕТЫПОВАЯ ГІСТОРЫЯ

Любіў на сходах пастарацца. На мітынгах, на дэманстрацыях Насіў ахвотна транспаранты I выбіўся ў аспіранты. Нібыта поле міннае (Глядзі туды-сюды!), Мінуў таіс-сяк ён мінімум За два гады. Пра рыфму ў творах немаўлят Даследванне агораў. Не любіць жа аклад адклад, А жонка — яшчэ горай. Зрабіўся мудрым i дадатным Філалагічным кандыдатам. І ходзіць у выкладчыках Нахохлены, насуплены. І акуратным стаў укладчыкам Ашчаднай касы, што насупраць. Малодшых павучае ён, Ды пафас падпампоўвае. Гісторыя звычайная, Хаця i нетыповая.

ПАРОДЫІ I ЭПІГРАМЫ

Hiл Гілевіч:

I зноўку я ля роднай брамы. Лістоў асенняя завея. Дуб гайнаўскі Ca мной таксама, Як класік, Ціха бранзавее.

Піліп Пестрак:

Чыя злаўмысная рука Рабіла шарж на Пестрака?!

Уладзімір Караткевіч:

Я пераводжу З тома ў том Усіх апосталаў з Хрыстом. На крытыку Гляджу вясёла — Ў запасе Д'яблы i анёлы!

Мікола Хведаровіч:

Пад класікаў Падкласці б міны — I ўвесь апошні клопат з рук. Даўно гатовыя ўспаміны Я ў той жа дзень Аддаў бы ў друк!

Сяргей Грахоўскі:

Ты, Муза, Мяне не карай, Што покуль я Не Маякоўскі. Ды ўвесь прачынаецца край Пад словы: — Увага, Гаворыць Грахоўскі!..

Алесю Бачылу,

аўтару лібрэта оперы «Зорка Венера»:

Навошта непатрэбныя ухмылкі? — Усё дакладна Муза разлічыла: Адразу распазнаеш Без памылкі, Дзе Багдановіч, Дзе Бачыла...

Янку Скрыгану:

Хоць піша Янка не пагана, Чытач злуецца на Скрыгана: Замала новага дае, A толькі пера- вы- дае...

Івану Навуманку:

Не ўпершыню ў саліднай прозе Шумелі сосны пры дарозе, Гул i дубы, Цвілі таполі,— Наогул, Дроў у нас даволі!..

Міколу Аўрамчыку,

аўтару паэмы «Волхаўская споведзь»:

Паспавядаўся чытачу, Чарга за ім, А я маўчу.

СОРАК ДУМАК

Сорак думак у мядзведзя,

Трыццаць дзевяць з ix пра мёд..

Ан. Клышка

Сорак думак У Ан. Клышкі, Трыццаць дзевяць — Пра верлібр, А пра што саракавая — Зноў жа Пра свабодны верш.

ВЕДАЎ КУДЫ..

У Музы вырваўся з пялёнак І пасталеў ураз Зуёнак Праз «Маладосць...» . . . . . . . . . . . . . . . . . . Відаць, задаткі ёсць...