Читать «Журавінка» онлайн - страница 13

Рыгор Барадулін

ПРЫПАР

Hi рыбакоў, Hi лайдакоў,— Сягоння ў адгуле Возера Павулле. І ўся, Ад пят да макаўкі, У сене вёска Якаўкі. Зімой быць хочаш з малаком, Мянціць не будзеш языком! Мянці касу, Будзі расу! Займай пашырай паласу! З пагодай не кажы да трох. Цвялі касу, Валі мурог. Абы цябе мурог Не змог! А не накосіш мурагу, Аб тым карове — ні гу-гу! Машынкі рэдакцыйнай стук Забудзься, Друг каханы, Шчырэй з касой, Алег Салтук, Далёкі цёзка хана! Са школы помніш, Што Кальцоў Быў не апошні між касцоў! Тапчэўскі Фелікс, Твой зямляк, I ў гэтай справе ведаў смак. Адбілася Вада ад рук. Урочышча, Як вулей. Ляціць з балота Цецярук Напіцца у Павуллі. Там ценям чаратоў Кулік Вядзе Дакладнейшы падлік. Над польным морам чаіцца Сама з сабой спрачаецца. Валун Адлежвае бакі, Як пастамент, Чакае, Хто стане на яго такі? Ці ёсць Патрэба тая? А ноччу, Млоснай ноччу Стагам давераць вочы Ён i яна, Яна i ён. I да відна Забудуць сон. I песню ранішняй тугі Пачуюць зноўку берагі: — Ах, мой смутак, Ну чаму так Я журыцца змушана? Толькі рута Не кранута, Грушына Не рушана...