Настрой па сонцу выверы.З вясёлай галавойІдзі на золку ў СкрыверыЗялёнаю травой.У студні дрэмлюць сіверы.I весніцы уследЗасмягла склыгнуць:— Скры-ве-ры.Прывет,зялёны свет!Хмурынка б'ецца чаіцай.Уецца дыму хмель.I Даўгава спяшаецца,Як удава ў пасцель.Імчыць сабе да БалтыкіГуллівая Дзвіна.— Зямлячка,што за пал такі?..Але маўчыць яна.Узгоркамі, нізінаміХаваецца з вачэй.Ад нафты хоча, сіняя,Адмыць сябе хутчэй.Паважнымі персонаміДубы ля берагоў,Прапахлі сцежкі сонныяДрымотай мурагоў.А заўтра ж ноч купальская.Галіну, дуб, нагні!У ціхім сэрцы паляццаЛаскавыя агні.Пад ранне месяц скрывіцца,—Цыганская душа.Пад ранне ўбачаць СкрыверыЯго на дне каўша...
АД МАХАЧКАЛЫ ДА БАКУ
Джыгіт-цягнік,імчы наўскач!Шапчы скале,скала!Прыпынак пяць хвілін,хоць плач.Прабач,Махач —Кала!У горь! цягнуцца з далінАтары туманоў.Курлыча жураўліны клін:— Дом пакідаем зноў.Да ачагоўпаслаў КаўказПапахі,шашлыкіI рогі гнутыя для вас,Раўніўцы-вахлакі.Хоць шыбіну рукой крані,Спатнелую ад рос:Ці гэта горац на кані,Ці пачак папярос?Джыгіт-цягнік,цягні з усіх —Яшчэ далёкі шлях.Мы душымся ў купэ сваіх,Як пеўні ў кашалях.Да рэчкі йдуць таполі,якГаранкі за вадой.Вушамі хваліцца ішак(Абы не галавой!).Гэй, сонца,хмары разгані,Смугу начы сатры.Гараць прывальныя агні,Раскінуты шатры.Ля грознай крэпасці былойБадзягі-цыганы,Mo хочуць авалодаць ёйАблогаю яны.Імчыць наўскачцягнік-джыгіт,Не стомлены зусім.I Каспій,як вясёлы гід,Смяецца добра ўсім...
У КІЕВА-ПЯЧОРСКАЙ ЛАЎРЫ
Язык да Кіева давядзе,Аўтобус дамчыць у момант.Багдан Хмяльніцкі,Крашчацік...А дзеЛаўра?Пытаем, вядома.У Кіеве быць i яе не пабачыць?!Такога нельга сабе прабачыць!Бабкі, прабабкіІшлі пехатой,Ішлі месяцаміДа Лаўры святой.Давалі зарок.Халадалі, пасцілі,Каб ix ацанілі,Грахі адпусцілі.I вось мы, нарэшце,Ля Лаўры слыннай.З нас кожны бязгрэшны,З душою нявіннай.Тут ад мірской мітусніныСхоў.Вінен,Дык лахі пад пахі!За браму зайшоў —Палова грахоў,А рэшту —Адпусцяць манахі.Тут іншы выходзіўЗ вады сухі,Другі —На дно ішоў,Як палена,ДзямідавуАдпусцілі грахіАж да апошняга, пэўна,Калена.За тыя для храма бязгрэшнаПліты,Што грэшнікамі быліНа Урале адліты.А пліты гладкія,Як мазалі.Па сходцахУ падзямелле сходзім.Ідзём,Па-сучаснаму мысліць калі,У метроДванаццатага стагоддзя...Каб глянуць на мошчы,Спускаемся доле.А пад сонцам даверлівымНа ПадолеСалаўі заліваюццаТак няшчадна....Так мошчы б чынушЗахаваць для нашчадкаў.Няхай бы паказваліГордыя гідыI ў душах будзіліПаболей агіды.За святатацтваДаруй мне, Лаўра.Ступені не маючы бакалаўра,У мяне будзённыя параўнанні.Лаўра, бывай!Стольны град,Да спаткання!