Читать «Журавінка» онлайн - страница 11

Рыгор Барадулін

ТЫ ПАД ВАКНОМ НЕ СТОЙ...

Ты пад вакном не стой Да самай раніцы. Я не пайду з табой — Ты горкі п'яніца. Я не хачу з табой Быць i хвіліначкі, Бо ў цябе любоў Да чацвярціначкі. Ужо не раненька, Не страш пагрозамі, Ты хлопец п'яненькі, А я цвярозая. Ну як з табой мне быць, Ты, мой міленечкі, Умееш ты хадзіць На чацвярэнечках. З табой нам не гуляць Густым бярэзнікам — Ты любіш начаваць... У выцвярэзніках...

Ад кішлака да кішлака

ГІСАРСКІ УПАМІН

Па жончыных прысмаках не ўздыхай, Даверся лепей носу, нос не вешай. Сусаніным ідзе Рыгор Няхай, Дзе пахне ўладна смажанінай свежай. Настрою хмурага адкінь башлык, Арэхі лушчы, злосны перац трушчы. Сквярэцца без датацыі шашлык На лютых вугалях на ўласным тлушчы. Здымай з бутэлькі ўпартую чалму — Шкляны халат нявінны мае колер. Буксуе, сам не ведае чаму, Ішак — чатырохногі мотаролер. На протары кавалак барана — Бяры яго зубамі,— як са шпагі. Сквірчыць у роце, хоць глыток віна Ён просіць, захлынаецца ад смагі. Усюды восень смажыць шашлыкі, Ад дыму сіне над Таджыкістанам. Завоблачны Памір i кішлакі Ад паху захмялелыя хістае.

* * *

Сонца, горы не экрань. Рань. Баркас, спі. Справа — горад Ленкарань, Злева — Каспій. Гэта я ў якім баку, Сам не помню. Першы раз пасля Баку Бачу пойму. Кругам ходзіць галава. Захлынае Ранішняя мурава, Сакаўная. Лашчу шэрыя стагі Прагным вокам. Не завыць бы ад тугі Шэрым воўкам! Верыць з раніцы сабе Не бяруся. Можа, проста я ў журбе Ў Беларусі? Ці за ноч даўгую, бач, Покуль спаў я, Туі выраслі ля Ўшач, Нават пальмы? Дзе ж бары маглі тады Затуліцца, Замялі свае сляды — Hi ігліцы. He сказалі: — Досыць зім, Лепей поўдзень! Мы у вырай не ўзляцім — Значыць, пойдзем. Каспій ад пустынь-разяў Збег упрочкі, Бег — аж вымытых не ўзяў Hi сарочкі? І ў азёрнай старане Пахне нафта? Бачыць гэткае i ў сне Ці не надта?.. Край, красой без лекаў рань. Змрок, Рака, спi. Прачынайся, Ленкарань! Не cпi, Каспій!