Крычу здалёк:— Салам! Салют!Хоць галаву напаліць,Сфатаграфуемся, вярблюд,Давай з табой на памяць!Не з зайздрасці, павер,Бляды,Я з поўначы, са стыні,А мы абодва — верблюды:Я ў лесе,Ты ў пустыні.Зусім не цеснаНам дваім,Не так,Як тым масцітым.Ты са сваім,Я са сваімМясцовым каларытам!Пяколак маеш i каптур,Як гаспадар шыкоўны.I твой маднячы гарнітурТакі з вярблюджай воўны.Пяскоў нішто сабе кусман!Ступай жарствою колкай.I ад урокаў талісманДраўлянай балаболкай.Жыць схочаш —Будзеш з галавой:Тут ні лугоў,Hi лядаў.Тэльпек заплеччу носіш свой,Каб з галавы не падаў,Калі скубешСкіслелы шор.Горб не карысць,Вядома.Ані табе сядла,Hi шор!Ты i ў пустыні —Дома!Калі напнуццаТэнтI стэнд,Тады i сквар пастыне.Жыві,Як важкі аргумент,Што ёсць яшчэ пустыня!
Бароды аксакалаў
Кожнага аксакалаПашана сама адшукала.Усе аксакалы —Мудрай пароды.I ў аксакалаў,Вядома, бароды!Хаця не бывае такога лякала,Каб вызначыць правільнасцьБарады аксакала!Бароды качэўнікаўАбавязковаНагадаюць знячэўнаАбрысы падковы.З цэнтра пачну...Персонай галоўнайАксакал,Бы абклаў падбароддзе бавоўнай.Барада такаяНе ўцякаеЗ рукі,I цешыць, i быццам грэе.Хаця i нагадвае мне радкі,Дзе ямб перабег дарогу харэю...А гэта —Тырчыць кузлакамі,На хмару падобная,Што лякаеУ ясны дзень перунамі.На мяне аксакал за параўнаннеНе крыўдуе хай,Бо пераходжу да суседавай барады,Яна, як гайСаксаулавы малады.Каб злюцець —ЛедзьТузаніАдну саксауліну,Згінуць злыдні,Як авадні!У барадзе такой —Неспакой,Аксакал ад самазадаволенасціЗатулены,З барадатага анекдота розныхНаіўнасць святаяХохмачак насукала,Наогул, раюАдрознівацьСаксаул ад аксакала!У калгасным клубе-палацыПашаміСядзяць аксакалы ў пашане.На грудзях —Скарбы для нумізматыкі!Вось камуЗайздросціце, шаноўныя маразматыкі.Гэта вам не з авоськаміМалочнай шклотары йсці.Зайздросціце мудрай старасці!Вам, склеротыкі,До такіСніць эротыкі дотыкі!Аднак я зноў да бародПерайду,—Запомніце, гэтага мала:Мець белую бараду,Не за выслугу годДаецца імя аксакала!Наогул, кароткую бараду зухаватаНасіў спрадвеку качэўнік.I я за верш даўгаватыУ аксакалаўПрашу прабачэння...