Читать «Прынамсі...» онлайн - страница 6

Рыгор Барадулін

Белы прыпар

Закон пяскоў — Закон суровы. I мода й слава — ўсё лухта! Ды ў прыпар белы Выбухова Усіх i ўсё яднае слова Усёмагутнае — багта! Тут ёсць ад ліхаманкі штосьці. Трывожны край, Як касмадром. Ад клопату — Не ад зайздросці! — Ты робішся гаспадаром! Не да застольных узвялічбаў, Не да спакусы шашлыка,— Паэзія нялёгкіх лічбаў Кранае сэрца башлыка []. Забыўся аксакал На кульбу, I аксакальша — На гады! Багту ў мяхах, Як нашу бульбу, Нясуць малыя I дзяды. I нерашучасць нерастуе, I векавая немата. Чарней ад зайздрасці, Густую Святлом развідніць ноч — багта. Недатыкальнай Стаў амаль ты Асобай — скрозь наўскапыта! I ў «персанальнай» Збоч з асфальту — На чорным чаране — багта! Мудрэц Прыгожай кветкай самай Назваў бавоўну. Любата! З багты Халат вясельны й саван, I сіла выбуху — багта! Не дбай Пра байскія замашкі. Сама крутая дабрата,— Яе хмурыністая важкасць, Яе прасветленасць — багта!

З'езд калгаснікаў

З'езды геніяў, З'езды класікаў, Як забыты шляхоцкі фэст. Раптам здорава — З'езд калгаснікаў! У сталіцы рэспублікі З'езд! Досыць Па кабінетах утуліцца: Ззелянее літаўраў медзь. Творцы, Выйдзіце хоць на вуліцу На герояў жывых паглядзець! Чым ix здзівіш? Прыёмнымі, Ваннамі? Хай рыпіць аўтаручак штыкет. Боту, Шчодра наваксаванаму, Саступае дарогу штыблет. Складна хваліцца, Ладна ганіцца: Хопіць солі i саляніц! I хусцінкам Пярэста-цыганістым Цяжка ордэны ўсе засланіць, На трыбуне Не ўмеюць месціцца. Тут быка за рогі бяры. Бо зямля ім — Не аліментшчыца. Справу любяць гаспадары. Тут не дбаюць, Як факты выдаіць, За якім паставіць Які. А таму, хто дрэмле ў прэзідыі, Цяжка вылузацца ў кіраўнікі. Для ўзмацнення Не трэба рупары, Луджаны на вятрах галасы. Абаранак насмешліва хрупаюць, Папкі — Зручныя для каўбасы! Пазіраюць машыны ўласнікаў На запырсканага «казла». Хто там шамкае? З'езд калгаснікаў! Ціха — Слова Зямля ўзяла!

Не запасаюцца соллю

Не запасаюцца соллю, Супонямі. Любуюцца поўняй, Болей турбуюцца, Як дастаць у лес непалоханы візу. Званіла знаёмая сёння, Што праездам з Японіі У Маскве спыняецца Монна Ліза. Значыць, не толькі сочаць За раскладам рэйсаў у Сочы, Глядзяць не толькі ў куфэрчык бабчын. Вочы Ахвочы I да стрыптызу, Ды прагнуць убачыць I Монну Лізу.