Читать «Прынамсі...» онлайн - страница 3

Рыгор Барадулін

Не без прычыны

У сне стагнаў трывожна сын, Крычаў ад утрапення — Наведаў з бацькам магазін Дзіцячага адзення.

Апраўданне

Паспачувала б жонка хоць. Жаночы нораў мне вядомы! Сказала: «П'яны не прыходзь!» Таму I не начую дома...

Адкуль гузакі

(успамін пасля гасцей)

Тост узнімай — I ўсё дарма! Падумаеш пасля. Яно i мяккая зіма, Ды цвёрдая зямля.

Празмерна пудлівы

Семь пядзяў — без шасці — ў ілбе. П'е ўдосыць без прынукі. Такі пудлівы, Што сябе Узяць баіцца ў рукі!

Гарантыя клопату

Самога сябе Правядзеш на мякіне, Прыляжаш паспаць на дварэ, Забудуць сапляшнікі, Жонка пакіне,— Міліцыя падбярэ!

Розніца ўзростаў

Нямогласць пажадае Судзіць магчымасць строга, Усмешка ўлоў багаты Часцей бярэ з кручка: Не жонка маладая У таптуна старога, А ў маладога таты Дарослая дачка!

Культурны слой

Гісторыя з натурай злой, Як цешча маладая. Ад дзён былых Культурны слой Наступным пакідае. Эпохі так праз дзве, Праз тры Заўважыць археолаг Хіба турысцкія кастры На выпалінах голых. Капне Наступніка рука Не Нейкі збан-ручасцік — Бутэльку Не з-пад малака, Бляшанку, Дзе быў часцік. Стараюцца будаўнікі, Каб плён ix Быў карысны. А вы культурны слой Які Пакінеце, турысты?!

Перасоўны звярынец

На ўскраіне горада Перасоўны звярынец. Хоць на нябёсах вакно расчыні! Здаецца, патопам Чарга нізрынецца, Чарга звярэе ад гарачыні! Гырчыць рэпрадуктар Для крыважэрнага слыху. Чытай дыяграмы i май карысць Колькі месяцаў Малое ў чэраве носіць асліха, Колькі жыве асёл, Чым харчуецца рысь... Звярам да зарплаты Прагрэсіўкай — ірыскі. Стойла ў яка — Не надта шыкоўны салон. У адзіночцы закрачаны, Рыкае тыгр усурыйскі, Матляе хобатам З пенсійнай развагай слон. Прастора сніцца Насарогу-няўклюдзе. Рой самы злы, Як рай, прывітаў бы мядзведзь. Як на бедных сваякоў, Што не вылезлі ў людзі, Ратазеям на малпаў З перавагай Прыемна глядзець... A звярынцанасельнікі Пра страсці людскія не ведаюць, З дакорам стамлёным глядзяць На звярынцанаведвальнікаў.