Читать «Прынамсі...» онлайн
Рыгор Барадулін
Рыгор Барадулін
ПРЫНАМСІ
вясёлыя вершы
закаханы гумар
пародыі, эпіграмы
Падрыхтаванае на падставе: Барадулін, P. Прынамсі... Вясёлыя вершы, закаханы гумар, пародыі, эпіграмы - Мн. : «Маст, літ.», 1977. - 304 с.
Тэст пацвердзіўся
Як толькі пачаў я «конікаў пасці» — Абапірацца на локці без дапамогі мамы, Быў апрабаваны ўпершыню ў жыцці Сялянскім тэстам, Старажытнейшым самым. Мае задаткі i схільнасці Былі правераны Без асаблівых хітрыкаў так: Перада мною паклалі Кавалак паперыны I толькі што выцягнуты з катла бурак. Да чаго пацягнецца ў малога рука, Лёсам такім будзе ён залучоны: Араты, сейбіт — Да бурака, Да паперыны — Чалавек пісьменны, вучоны... Я да бурака пацягнуўся, Паразважаўшы крыху, I распагодзіўся бацька ў паглядзе. Ён мне паказваў, Як мужык вытрасае саху I як барсук дзяцей сваіх гладзіць... Пацвердзіўся тэст: З відна да цямна Ару я даволі I сею ўволю: Насенне чорнае, Белае поле, Што родзіць не густа — Мая віна!
БЕЛАЯ ВАРОНА
Маладзічку
I зноў праторкнуў Твой лычок Шацёр над Чорным морам. Цябе, Круты маладзічок, Паэты бралі зморам. Цябе ганялі чаўнаком Па белапеннай хвалі У боршч Крышылі часнаком I вечкам закрывалі. Падковай быў, Брывом, Луской, I крэсівам запалу, I нават клёпкай Той, Якой Паэту не хапала!
Забіваюць казла
Як рэшткі класавага зла «Працаўнікі» Штодзень казла З адчаем Забіваюць, Не чаем Запіваюць. З якіх брадоў Забрыў казёл Да гарадоў, Да ціхіх сёл? Казла ўсё б'юць, А ён жыве. Мазгі трасуцца ў галаве Забойшчыкаў зацятых Ажно да закрыцця тых Жыццёва важных устаноў, Дзе п'юць не квас Ca «стаканоў». Біць ці не біць? Наіўных слоў I вымаўляць не варта. Казлятнік класны Мусіць быць, Як сто казлоў, Упарты. У час гульні Ніхто ані He пераносіць цішыні! Тут не баяцца мазаля. Настырны пераможа. Так іншы лясне, Што зямля Сысці з арбіты можа. У дыме месячык плыве... Казёл ледзь мыкае... Але Не з'едзена капуста,— Пакуль, нарэшце, на стале, Пакуль, нарэшце, ў галаве Не стане Пуста — пуста!
Спакойны муж
— З-за мяне галубы развяліся, Шпак частуе салодкаю вікаю... Верабей адказаў вераб'ісе: — А мяне гэта ўсё не чырыкае!
Правілы, парады
Тут не паможа вата, Хоць тона ў кожным вуху, Лепш слухай вінавата Пра годнасць правіл руху. Запомні іншым разам, Як жыць з суседам разам, Дзяліцца унітазам, Як карыстацца газам! Пясочку ў лёгкіх мала, Яшчэ не ўсе затарыў, Папыласось з запалам Кілімы тратуараў. У хіміі ў палоне Дрыжы, Як тая туя. Пасля дажджу балоння I ўвосень нерастуе. Прагноз сабе не рады — Загоніць у альтанку. Дажджы, Нібы нарады, Ідуць бесперастанку. Нібы па расцяробах, Ідзеш па забаронах, Па ўсіх перасцярогах,— Без ix ні з-за парога! Чакаеш, каб з адчаю Афішы закрычалі: Хадзіце па газонах! Ваду сырую піце! I на спектаклях дзённых На аднадзённых — Спіце!