Нос у мянеТакі чырвоны,Таму што ёнСвярбіць штодзённа.
Нясвіж па-восеньску
Дзвярыма заспанымі ляпаюць.Сонна цячэ рака.Адпяваюць паяльнай лямпаюЧорнага вепрука.Ціш...Як у бога за пазухай...Восені мала рук.Нясвіж мне паэт паказвае,Багрымаў цёзка —Паўлюк.Ціш...З патаемных сховінНад забыцця ракоюСкардзіцца небу Бетховен.Глядзіць ca сцяныСыракомля.Не мае да бога, да чортаХор Пятніцкага спавагіI ў Мінску, ў Палацы спорту,Яго «Ямщика» спявае.Мінучасць вякоў спадаеНа дол перастылыХмура.Старая ля спавядальні(З суседкай звадзілі куры?).Маўклівых стагоддзяўЦярпенне.Трапёткая,Над імшоюЛастаўка пад скляпеннемБ'ецца грэшнай душою.Цішу прамень прасвечвае,Хто ягоУтаймуе?Восень ірвецца з вечнасціУ мітусню людскую...Восенню ў НясвіжыКепскі настрой насвяжы!
Як мора падагрэць?
Як хочаш хату падпіліць,Дык пачынай з вугла.Хацела мора падпаліцьСініца — не змагла.Падшэфак шэфа падхваліўПад навагодні тортI раннім летам,Падхалім,Падаўся на курорт.Хоць кабінетны зайчык мёрз(Надвор'е падцякло),Затое шэф прывёзСвой торсПад самае цяпло.«Я вам аблокі разганю!—Сіпеў падшэфкаў спеў.—Нырцуйце, шэф,У цеплыню,Я мора вам нагрэў!»Каб шэф не быў,Як злы айчым,Каб медзьНе толькі медзь,Дадумаешся,Як i чымI мора падагрэць!
Човен на бархане
Яўна, сказка кожны з вас,Човен на барханеМожна бачыць толькі раз,Толькі ў пэўным стане.Хоць, фатограф, выручайАд дапытнай прозы,Што ўжываў зялёны чай,Быў, як чорт, цвярозы!Не пазбегну шчаўбана,Сам сябе астару —Гэта човен чабана,Што пасе атару!Вока, анекдот, не жмур —У пустыні смелаНерастуе сам амур,Той, каторы белы.Чыркане крылом ледзь-ледзьБеражанка думы:— Шчупакоў лавіць едзь-едзьТолькі ў Каракумы!Ява, фактам даканай,З д'яблам перакумся —Вёслы ў рукі — й на каналПлынны, каракумскі!