Читать «Прынамсі...» онлайн - страница 7

Рыгор Барадулін

Выезд на прыроду

Уранні хапала Пітва i запалу, Пад вечар сказаць бы маглі: «Нага чалавечая тут не ступала», Бо поўзалі ўсе па зямлі.

Казка пра караля

Казка пра голага караля, Сэнс яе праступае па часе. Ходзім навокала ды каля, A калі ж Яна ўсё-такі пачалася? Якою такою Мудрай парой, Якім летапісным летам Выйшаў на людзі Голы кароль I хто вінаваты ў гэтым? Дапусцім, Спаважліва прамаўчым, He вінаваты кароль Hi ў чым. Дык хто ж вінаваты: Краўцы, Ткачы, A ці маўклівыя гледачы?!

Па ходу штопара

Хоць раз у жыцці Ўпэўніцца ў адкрыцці У сферы кухні Мужу здараецца. — У ложку не тухні, Вазьмі адкруці Покрыўку,— Просіць жонка-старанніца. — А трэба адкручваць У бок які? — Ну, злева направа, Па ходу гадзінніка,— Тлумачыць палова,— Вы ўсе, вахлакі, За пазухай жонак, Як імяніннікі. Такую лухту Даручыць мне каму ж, Як не табе, Мямляватае топала. — Адвінчана! Эўрыка! — ўскрыкнуў муж, Адразу б сказала — Па ходу штопара!

Белая варона

Рэжа слых навіна, Вочы коле: Як мела смеласць З'явіцца яна Адна ў наваколлі, Белая варона? Нешта тут падазрона Мараль не дрэмле. Быць проста дрэнна Безабароннай Белай варонай... Hi ёй з кім на ты, Hi ёй якаць. Атрымліваецца да смехаты, Што ў абыход закона Вылупілася з яйка Белая варона! А звыкласць забаронна Іклы шчэрыць: Варона — Яна варона, Варона мусіць быць Шэрай! Шэрая — Калі ласка! Шэрай верыла З калыскі казка. Што ні кажы, Hi ў якія кашы, Hi ў якія вароты Не лезе Белая варона Нават у лесе!

Вясёлы запавет

Калі надзейным сном засну З зялёнай асамблеі Спіліце на труну Сасну, Што для мяне ўцалее. З халодным цынкам Больш бяды, Спаць мулка ў перапудзе: Металалом Яшчэ й тады Здаваць нашчадак будзе!

З большым даверам!

Хоць скарыліся тэхніцы Вышыня i прастор, Спіць хамут пад павеццю, Калёсы — пад плотам, Пераводзяць На конскія сілы Матор, Вышыню вымяраюць Птушыным палётам!

Карысная парада