Читать «Амплітуда смеласці (I лірыка, і гумар.)» онлайн - страница 34
Рыгор Барадулін
* * *
Пасля сябе пакінулі даўгіАдны,Пражыўшы ўсе скупыя сродкі.Людской душыАдроўі, берагіПрайшлі сваім радкомЗа век кароткі.Другія залаты запас душыРазменьваліНа зябкі звон металуВысакароднага,Калі памалуУ свой агоньКідалі ледзяшы.Не для сябеI не для сваякоўЖыве паэтI на вачах згарае,Каб з годнасцюПакінуць для вякоўЭнцыклапедыю святога краю.
Напамін успаміну
Машэкі,Рогвалды,Паліфемы,Суседзі, крэўнікі, землякі —Мае разгубленыя паэмы,Мае нязнойдзеныя радкіЗямлёю сталі,Ідуць травою,Аддаўшы соснам сваю тугу.Пакуль трывогуПаю крывёю,Я перад імі буду ў даўгу.Адны пазычыліСмагу слову.Другія сказалі,Як зваць траву,Даверылі мову,Нібы дуброву,Дзе ў родным шумеДушой жыву.А чым сплаціць мне,А чым аддзячыцьЗа ласку іхнюю, за бяду?Яны ўсё бачацьI не прабачаць,Як са сцяжыны я ўбок сыду,3 той, што праз цемруЯны прабілі,Час пазычалі яшчэіў начэй.ЦяжкоеСамі ўсё парабілі.А мне лягчэйшае не лягчэй.
Агонь і кроў
Дасюль тут узаемна крыўдзяццаI ноч на дзень,I дзень на ноч.Маўчыць пакута.Лідзіцэ.Цень хмары, збоч!Сюды на споведзьМусіць люд ісці,Каб злосці вынесці прысуд.Ці літасці,Ці лютасціВучыцца тут?КрыжI замест вянка цярновагаКалючы дрот —Нібы прыцэлНавёў нанова хто.Асекся стрэл.Абвінаваўца ёсць,ВіноўнікаНе зводзіцца закляты род.ШыпшыныI дзядоўнікаКалючы дрот.АдчайУдзірванелай злагады.Зямлёю падавіўся роў.I гнеўны цвет,I ягады —Агонь і кроў...
3 далоняў лісця
Не дачакаўшыся пастаноў3 неба аб зоркападзе,Зоркі зялёныя каштаноўСпеюць на Вышаградзе.Думае нечага доўга дождж —Ліцца ці затрымацца.Далеч накінула макінтош3 прысмерку — на маланцы.Чайкі —Светлы ўспамін аблачын —Робяць кругі над Влтавай.На ВышаградзеДушы спачынАд сумятні вяртлявай.Славы ўсівелую цішынюГодна вартуюць брамы.Тут зразумееш не ўпершынюСэнс неаспрэчны самы —Цягне гісторыюГонару вол,Лёгкі на прыпаміне.ДолБыць гарою дае дазволВартай арла раўніне.Долу паклонБ'е звысоку град,Каб з араллёю зліцца.Як галубоў,Корміць ВышаградВершаў чародкі3 лісця.