Читать «Амплітуда смеласці (I лірыка, і гумар.)» онлайн - страница 35
Рыгор Барадулін
Стома
Навошта антыкварыят —Тут тып на тыпе:Славянскі антыварыянтСанлівых хіпі.На плошчы ВацлаўскайПаток —Сезон турысцкі.Пі піва волі, як піток,Але да рыскі.Усе пад помнікам, каля,А ўверсе Вацлаў.Няўжо не змусяць караля,Каб танчык бацнуў?3 гітарай, як з гетэрай, спіцьСпусціўшы патлы,Кудлач,I ўсё ж праз сон сіпіцьПратэст хрыпаты.Супроць кашуль, штаноў,СупроцьНямоглай плоці,Парваўшы сораму аброць,Лацвей хіпоцеПратэставаць.Драмаць лягчэй,Нячым старацца.Ані намуляе плячэйТакая праца.На вуліцах пратэставацьЦі ў падваротнях.Людской бядзе процістаяцьКуды турботней.Стаміў іх не цяжар турбот,Адна лянота.Ажно не прасыхае пот —Кіпіць хіпота.
Спачувальная парада
Што ж, нямоглікі,Лавіце кожны міг,Покуль рухНа тлумнай вуліцы не сціх,—Як не маеце рабіць чаго ўдваіх,Цалавацца паспяшайцесяПры ўсіх!
Без спешкі
Чэх да чэшкіЧэша пешкі,Бо цягнік, і праўда,—Vlак,Валачэ марудна так,Што сама знаходзіць чэшкаЧэха, як аколыш цэшка.Быццам ластаўка з падстрэшка,Выглядае чэха чэшка.I да НояУ каўчэгНе спяшаўся б надтаЧэх!
Скарынавы сляды
Скарынавы сляды пад камянямі —Іх ахаваў павыслізганы брук.Так ацаліў,Пакуль вякі міналі,У сотах словаўМову першадрук.Дарогаю Петраркі палачанінУ Прагу з праган рупнасці прыйшоў,Каб потым іх імёны спалучалі,Нібы на храмах постаці крыжоў.Ні саду каралеўскага,Ні сцежак,Дзе чуў з друкарні крокі цішыгіі.Адно дагэтуль не зайшлі на вежахСкарынавага сонца прамяні.Дагэтуль Прага выдаць не жадаеДрукарню інквізіцыі святой,Адкуль ляцела вера маладаяУ край,Дзе снег спыняўся на пастой.ЗдаўнаНяма ў сваёй зямлі прарока.Дык дзякуй, Прага,Што была тады!Шумяць вякі зялёна,Бо глыбокаКарэняцца Скарынавы сляды.