Читать «Амплітуда смеласці (I лірыка, і гумар.)» онлайн - страница 33
Рыгор Барадулін
Навальніца над Прагай
Куды так,Гледзячы на ноч,Бягуць трамваі ў небе недзеI дугамі з бязважкай медзіЗіхцяць,Сустрэўшыся наўскоч?
Марыі Форманкавай
У Вашых вуснахчэшская моваГучыць, як малітва,ЯкуюПачуе Усявышні абавязковаI ў смутку па ВасЗвякуе.I столь паслухарні [],Нібы скляпеннеКасцёла,I ў светлым парывеЗахоча выгукнуць захапленнеУзнёслае AVE MARIA!
Манах
Хоць з ходу за парог,Зірyеш — аж кіне ў сцюжу:Кусціцца столькі рог,Не давядзі, бог, мужу!Музейна па гадахГалінка калючэе.АдзінАлень-манахСкладае выключэнне.На вузлаватым пніI позірк самы строгіНе разбярэ ані,Ці кукішы,Ці рогіНясе на галаве,Нібы запас,Манах той?Халодны пал плывеЖывым бруйком пад нафтай.Як рогі,Дык тадыНа паядынак весніПраз нетры,Праз гадыЯму няма што несці.У заглуш па ламуЗаб'ецца, як прапажа.А кукішы камуАпроч сябе пакажа?
Сакрэт
У Інджыхоўскім ГрадцыЁсць партрэтУ замку на сцяне,Як цень ад славы.Штурхае рыфмаРасказаць сакрэт,Які сюжэтДаў думцы ход рухавы.За гаспадынюХмуры замак меўКалісьці панюЖудасную, злую.Даў мастаку заказКапрызны гнеў —Хай добрую, прыгожую малюе!Партрэт узнёслыЗвыявіў мастак.На крэсле побачСучка з тварам пані.Падчас мастакГаворыць праўду так,Што праз вякіНад пыхай кпіць устане!
Залатая душа
Як вулейчык да вулейчка,Стаяць дамы.Пытае Злата вулічка,Адкуль здалёку мы.Са стараны Скарынавай,3 даўгой зімыДа старыныСябрынаюПрыйшлі дзівіцца мы,Тут кніжнікі і схімнікіЖылі,КаліБяссоннікі алхімікіПадлік-разлік вялі,Над золатам вядзьмарыліАдны ўначы,Хаваючы за хмараміАд кутых скрынь ключы.Ключамі тымі звонячы,Кульгавы громСпускаецца апоўначыДасюль са стром.Размотваецца шпулечкаСцяжын-шляхоў.НікомуЗлата вулічкаНе выдасць даўні схоў.Частуе півам, каўкаюI тлуматой,Яшчэ знаёміць з Кафкаю —Ён жыў на залатой.Навала адусюлечыІшла слатой.Як ты ўцалела, вулічка,3 душою залатой?!