Читать «Амплітуда смеласці (I лірыка, і гумар.)» онлайн - страница 2

Рыгор Барадулін

* * *

Дрэвы за душой не носяць злосці. Мы на іх з сякераю, з пілой. А яны прытуляць на пагосце, Плачучы па нас жывой смалой. Мы іх папялілі, карчавалі, Ворыву пакінуўшы прастор, А яны за намі качавалі, Не ўшчувалі, тоячы дакор. Дол умураваўшы камянямі, Дошкамі трывала ўслаўшы дно, Мы да дрэў адносіны мянялі, Мы іх запрашалі пад вакно. Ды, перасяленцы, з недаверам Дрэвы чулі шум свайго галля, Як ні называлі Паркам, скверам Іхнія калоніі пасля. Хаты, што і з краю I з бярвення, Цвёрда высылаюць гарады На былыя месцы пасялення, Дзе шумелі дрэвамі, Туды. Слыху не стае густога спеву, Воку — 3 пальцаў плота гладыша. Як сабе, 3 гадамі верыць дрэву Неадзервянелая душа.

* * *

А над сном матулі асака...

Аляксей Пысін

На вечны твой гарод За плот глухі, жалезны Паслы тваіх турбот Няпрошана залезлі: Асот і крапіва, Трыпутнік і макрыца, Сівая галава — Рамон святлом іскрыцца. I плача, змогшы тлен Загону ўсёўладаркі, Слязьмі сухімі кмен 3 забытай гаспадаркі. Саміх нябёс ганцы, У памяць гаспадыні Набожныя званцы Прынеслі смутак сіні. Дзядоўнік падысці Наважыўся з зароўя. Усё як у жыцці,— Пяшчотна і сурова. Сярпом і секачом, Матыкаю крывою Дзе з песняй, Дзе з плачом Ты білася з травою, Старалася штодня. А я чапаць баюся: Зялёная радня Яна ў адным хаўрусе. Стаў аблачынкай дым 3 жыццёвага надзела. Зайздросцячы жывым, Трава пазелянела. Узгорак у мальбе, У яго таксама сёння, Як некалі ў цябе, Зялёныя далоні...

Каўчэг

Жыла чаканнем летняга цяпла, Была для ўсіх Прыветлівым начлегам. 3 вайны, 3 патопу попелу ўсплыла Хаціна наша Ноевым каўчэгам. Каўчэг хістаўся часам ад вятроў. Азяблых нас ад голаду вадзіла. Да лесу, дзе шумела столькі дроў, Было далей, чым да якога дзіва. За печкай ціха грэлася цяля, Вялікадне Кудахтала ў падпечку. Агонь, што закліналі з вугаля, Надзею цепліў Хліпкую, як свечку. Жылі ў каўчэгу Дым і дамавік, Галодны кот I адпаведна мышы. Ступаў мароз — Лянотны ламавік — Па бруку так, Што чуў яго Усявышні. У шыбіне ані прахукаць тхло. I пара ледзянела на дзвярыне. Нячысцік выў — I ў коміне гуло. I пары Кожнай не было тварыне. Не голуб — Іх звяла блакада ўсіх — 3 аліўкавай галінкай, А варона Апавясціла, што патоп аціх. Ад крапівы Цвіло ў вачах зялёна...