Слупы спяшаюць следам.Дарогаю шасэйнаюДамоў з канцэрта едуцьАртысты самадзейныя.Што адсырэе голас,Салісты не клапоцяцца,I песень рой вясёлыПрасторам вольным коціцца.I дзеляць кавалеры(Партнёршы дужа ласыя!)З садоў глядачак бэрыI пінжакі уласныя.Тут здыме ўраз рукоюСанлівасць, міну злосную,Як дуб над галавоюСтрасе галіну росную.A пеўні навакола,Пачуўшы песні шчырыя,Гарланяць «біс!» вясёлаДы крыллем апладзіруюць1957
ЗАЗІМАК
А вецер вуліцы расчысціў.Бухматы,пухкіснег пасыпаў,I кулачкі засохлых лісцяўСціскаюць маладыя ліпы.Застылі ясені ў палоне,Ды толькі дворнікі ў адчаі.Снег саграбці у дзве далоніСпяшае снегаачышчальнік...Мароз здароваецца палка —Зіма ўжо тупае старая.На Свіслачы праныры-галкіТрываласць лёду правяраюць.1957
ВОСЕНСКАЕ
Прыбавілася клопату ў шпакоў —Абмеркаваць маршрут i ў шлях сабрацца,I на прасторах скошаных лугоўСтаяць стагі адзнакай рупнай працы.Падперазаў фарсісты, дужы дубЗялёны пояс хмелю з кутасаміI ў яр глядзіць, дзе, выпіўшы ваду,Аер шавеліць вострымі вусамі.А верабей чырыкае ўвесь час —Ён задаволен восенскім парадкам.З бусліхай бусел у апошні разУ белых майках робяць фіззарадку.Грукоча малатарня за сялом.З-за хмар убачыць неба немагчыма.Жывіцай хвойнай пахне новы дом,I комін папярхнуўся першым дымам.Зноў восень гаспадыняю прыйшлаI з новай збажыны — у дзве асьміныДухмяных караваяў напякла,А жар павыграбала на рабіны...1958