— Калаўроты! Калаўроты!Найадменнейшай работы,—Заклікае гучна дзед,—— Не знайсці нідзе ім роўныхРобяць з воўны шоўк чароўны.Падыходзяць паглядзець.— Экспанат свой гэткі рэдкіУ музей ты здаў бы, дзедка,—Кінуў нейкі жартаўнік.Уздыхнула тут бабуля —Калаўрот яе расчуліў.A натоўп растаяў, знік.Толькі хлапчукі наўкола —Хочацца крутнуць ім кола.Дзед выкрыквае радзей:— He знайсці нідзе ім роўныхРобяць з воўны шоўк чароўныПакупнік жа не ідзе...— Налятайце! Калаўроты! —Налятаць няма ахвоты.Разыходзіцца базар.I стаяць, нібы сіроты,Новенькія калаўроты.Позна, дзед, прывёз тавар!..1956
* * *
I хвалі лоб азёрны не маршчыняць.Адклекатаў ягоны весні гнеў.Адпалыхаў запальчывы ляшчыннік.Ад холаду алешнік пасінеў.У ракушак пакручаныя трубыІграе вецер з рання да цямна.Не стала ўжо густой чупрыны ў дуба,I толькі кучаравая аднаЯшчэ бярозка.Бы мастак натхнёныПаставіў пэндзаль,Думае над тым,Ці кінуць бор такім, як ёсць,— зялёным,Ці фарбаваць пад колер залаты?1958
МАЕ БРАТЫ, МАЕ СУСЕДЗІ...
У ПАРОНІНЕ
Сцены, як звон.З сосен татраўскіх дом.Рогі аленя, газніца.Белы Дунаец шуміць за акном...Рыпнула ціха масніца -—Да Ільіча за парадай прыйшоўЗ сынам гураль барадагы.Знялі калматыя шапкі з галоў •—Суляць «дзень добры» у хату.Прыдзецца ім Ільіча пачакаць —Зранку падаўся па справе:Трэба на станцыю, да цягніка —Пісьмы ў Расію адправіць.Покуль адсюль на валах на старыхВыедзе пошта арбою,—Пройдуць гадзіны. А там жа сябрПісем чакаюць, як зброі.Спорнай, таропкай хадою ідзе,Сцежкі арліныя ўюцца.Там, у Расіі, займаецца дзеньЗарывам рэвалюцыі...Экскурсавод!Ты не крыўдзіся, брат,—Ты, можа, тут, як памылка якая.Ленін ca станцыі крочыць назад,Выйдзем насустрач — спаткаем!1953