З піпетак-сасулек,як доктар, вяснаАдмервае каплі гаючыя...Зямля ажывае. Гамоніць саснаПра летнія ночы над кручаю.Адмервае каплі...на узмежках, лугахПад снегам трава прачынаецца.Ужо загуляла рака ў берагах.Вясёлае сонца ўсміхаецца.I хутка пралесак,нібы праз агонь,Праб'ецца праз снег пад ракітамі,I адлюструецца ў воку ягоЛагоднэе неба блакітнае.1957
* * *
Час вечаровы.Пах чабаровы.Кветку-званочак крані —Песні палыоцца адтуль жаўруковыШмат ix за дзень названіў.Золатам зорнымБераг азёрныНочка гаціць пачала.Чуецца гуд па-над прорваю чорнайРупіцца ў вулей пчала.Вось ад затокаўТопкіх, глыбокіхМякка туман паваліў,—Быццам спусціліся долу аблокі,Бы хто чарот запаліў.1957
НАД ВОЗЕРАМ
Конікі — начныя матарысты —Завялі свае рухавічкі.На траве раса гарыць іскрыста,Разбрыліся лугам светлякі.У люстэрка вод глядзяць бярозкі,Быццам карагод дзяўчат-красунь,—Як мадней навесці ім прычоскі,Як заплесці зоркі у касу.Вось стаіць па пояс у пшаніцыСтройным кавалерам дужы дуб.I яму сягоння штось не спіцца,Зухавата распусціў свой чуб.Лье святла няспынныя патокіМесяца далёкі аб'ектыў,І ад захаплення у затокахНе паварухнуцца чараты.Ды парою лешч хвастом пялёхне,—Паплывуць да берага кругі.А навокал гэтак свежа, лёгка!Пахне мята, хмеляць мурагі.Часам качка ўскракне нечаканаДы кігікне кнігаўка ў нудзе.Эх, i слаўна ж удваіх з каханайФільмы ночы жнівеньскай глядзець1955
ЗІМОВАЕ
Зноў зіма стараяНа азёрах селіцца,Шыбы-льдзіны праціраеРукавом мяцеліцы.Высыпае зоры,Шчодрая, багатая,Дым слупамі ўгоруЦягне па-над хатамі.Маладзік на небе,Воўк галодны шчэрыццаТым акрайцам хлебаДобра б павячэраў ён.Снег рыпіць настылы,Як масніцы новыя:Як ты сэрцу міла,Роднае,зімовае!1958
* * *
Чарот у кольцах ледзяныхШапоча пра вясновы вечар...Замоўкне свіст віхураў злых,Туман атуліць зябка плечы...Аеру корань у віры,Як вуж бліскучы, паласаты.Тут недзе над карчом старымЗаснуў спакойна сом вусаты.Снег прыбярэжны на вадзеБялее чарадой хмурынак.Адна рачулка анідзеНе спыніцца ні на хвіліну,Імчыць да возера хутчэй,Глытае жорсткі снег завеяў —Ёй трэба возера яшчэI абудзіць i абнадзеіць:Пара ўжо лёд, як ганьбу, змыць!Ці ж возера не мае сілы,Што так пакорна для зімыАбрус свой белы раскаціла?!1958