Читать «Маладзік над стэпам» онлайн - страница 14

Рыгор Барадулін

* * *

Між абвалаў, Стромых скалаў Сцежка пакручастая. A ў далінах Па галінах Дзікіі вецер шастае. A ў гуралкі Позірк палкі, Усмешка ca спакусаю. Маладая, С плеч спадаюць Два патокі русыя... Б'юць вясёлкі На асколкі Вадаспады горныя. Зачаруюць Завіруюць Тыя вочы чорныя. Уцякае Ды гукае. Пікі гор туманяцца. З правадніцай Заблудзіцца Я гатоў да раніцы!.. 1958

* * *

Хмары — горы, горы — хмары... Дзе адны, а дзе другія? Неаглядныя абшары Ды арлы, як вартавыя. Ды далека птушка енчыць. Буркаю туман спаўзае. Абарвецца ўніз каменьчык — Подскакам імчыць, як заяц. Сцежка ўецца — цягне ўгору, I спыніцца тут не змусіш. Ад рамонкаў i чабору Bee роднай Беларуссю. А плячыстыя асілкі — Валуны ў імшанай медзі — Праз жарсцвяныя цадзілкі Сырадой патокаў цэдзяць. Што вышэй бялее гэта? То зіма на ўмовах льготных Арандуе пляц у лета — Беліць снежныя палотны. Тут сякуць завеі шротам Ды грукоча гром абвалаў. Тут арлы бяруць узлёты, Хмары кланяюцца скалам. 1958

У ЗАМКУ ВІТАЎТА

Азёрамі блакітнымі спавіты, Авеяны легендамі Т'ракай. I замак за равамі. Княжа Вітаўт, Мы да цябе у госці — сустракай! На ланцугах узняць цяжкую браму I перакінуць мост аддай загад. Туровым рогам нас не кліча замак, Нямых байніц прыжмураны пагляд. А веер лесвіц холадам стагоддзяў Адразу нас з Алдонаю абдаў. Князь, не крыўдуй, што без дазволу ходзім. Тут цішыня — маўклівы уладар. Дзяўчыну я князёўнай называю — Яе імя, як i тваёй дачкі. Муры цалуе хваля, як жывая. Чубы кустоў тапыраць астраўкі. I цягнецца перарасці руііну Бяроза кучаравай галавой. А песня пра уральскую рабіну, Як ластаўка, лунае над вадой... 1958

ЮРГЯЛІС []

— Юргяліс! Юргяліс! Ты дзяцей сваіх вучы! Вы ўсе, дзеці, паўтарайце, Не пярэчце ані ў чым. Ну, канешне, недарэчы Тут Юргялісу пярэчыць, Бацьку ўторыць рад,— Калі ён з касой гарэза, Калі вочы сінім бэзам У яго гараць. Карагод — спявае, плача, Карагод — імчыцца, скача, Карагод — застыў: Раз Юргяліс патрабуе — Просьбу выканаць любую Абавязан ты. Можа, песня тут не тая, Я ў Юргяліса пытаю, Што не жэніцца? Добра ў пору залатую, Ды зіма як залютуе, Дзе ён дзенецца? Што Юргяліс скажа зараз, Як тут быць? Ды чую: гярас! — Значыць — добра! Так! Рад старацца, калі хваляць, Бо для Юрачкі Юргяліс Як-ні-як — сваяк! 1958