Іду па зайцавых слядах.У вышыні гамоняць хвоі.I галаву мне хмеліць пахЗ халодным снегавым настоем.Заняты думаю сваёй,Бор, уздыхаеш, засмучоны.Чуваць, як аб галінкі хвойСняжынкі б'юцца з мяккім звонам.Мне навяваеш роздум, сум,Казычаш кволаю ігліцай.Табе i радасць я нясу,Спяшаю горам падзяліцца.Дзесь рэха клікае тапор.Прайшоўся вецер бураломам.I дзе б ні быў я,— чую, бор,Твой бас прыглушаны,знаёмы..1958
ДЗЕНЬ ДОБРЫ, ІНТЭРНАТ!
Дзень добры, інтэрнат,— стары знаёмы,Вясёлая студэнцкая радня!Зноў важыць чамадан лягчэй, чым дома,Зноў дабаўляем дзірак у рамнях.За лета шмат пытанняў не рашылі —Па вечарах дыскусія кіпіць.Над кнігай чайнік, выцягнуўшы шыю,Нібы гусак разгневаны, шыпіць...Зноў, любы інтэрнат, да позняй ночыСтруменіцца святло з тваіх акон —Так свецяцца ад шчасця ў бацькі вочы,Калі сваіх сыноў сустрэне ён...1956
* * *
Ca стараны радзімай зноўЯ да цябе прыехаў,—Адтуль, дзе статкі туманоў,Дзе пераклічцы перуноўУторыць баравое рэха.Галінку з ветрам — ад сасныЧарот—з азёрных хваляў,Ад бору — веснавыя сны,I колас — з першай баразны,I ўсмешку сонечную з даляўТабе ў дарунак я прывёз,Каб ведала, што болейНідзе няма такіх нябёсI летуценніцаў-бяроз,Такога сіняга раздолля.Яшчэ прывёз антонаў я,Духмяных, сакавітых,—Каб ведала: як i твая,Матуля добрая маяХарактар мае не сярдзіты,1958
ПАДАРУНАК
Магазін дарункаў, як заўсёды,Перапоўнен перад Новым годам.Кожны рэч купляе на свой густ.Гэты — «Раніцу ў сасновым лесе»,Той вось (пэўна, юнай паэтэсе)Просіць загарнуць Купалы бюст.Важны дзядзька ззяе веснім сонцамВыбірае чарнабурку жонцы.А сынку маленькаму няўцям,Запытацца ён у таты мусіць:— A лісіца маму не укусіць?(Што пра моды ведае дзіця!)На дарунак гэтакі багатыТрох стыпендый трошкі малавата.Адставаць ад іншых не люблюI для аднакурсніцы чарнявай(Бо, канешне, тут не у кошце справа)Чамаданчык зручны я куплю.Хай жа ў ім з канспектамі ў сяброўкіБудуць пісьмы шчырыя, паштоўкіI ад хлопца кветак цэлы куст!Магазін дарункаў, як заўсёды,Перапоўнен перад Новым годам.Кожны рэч купляе на свой густ...1955