Читать «Талісман» онлайн - страница 8

Ніл Гілевіч

На чым ад роду ў род Праз доўгі-доўгі час Трымаўся наш народ? Вы — маеце адказ? Не, не на трох кітах. Не на слупах сямі. Народ наш у вяках Трымаўся на сям'і. На святасці яе Няпісаных зарук. На тым, што не дае Парушыць вечны круг. Што не дае сынам Па-над сумленнем стаць — Старых бацькоў, як хлам, У дом убогіх здаць. Што ад дзіцячых сэрц Адводзіць блуд і гвалт, Пагрозу страціць сэнс I абярнуцца ў малп. Сям'і распад, сям'і — Прычына нашых бед. А ён настаў, калі Перакуліўся свет Калі на дол, да ног, Лягло святло нябёс — I наш над намі Бог Пакрыўдзіўся да слёз. "Душу, — узняў Ён перст, Зваліўшы на зямлю, Вы зрынулі найперш I ўгробілі сям'ю. Вось і кажу вам я: За годам сыдзе год — I гэтак, як сям'я, Разваліцца народ. Спадуць у пыл і прах, Пад нейчы феерверк, I ваш дзяржаўны сцяг, I ваш дзяржаўны герб". 20.11.94

СУСТРЭЧА 3 МЕЛЕЖАМ

Прысніўся ты гэткі — як помню З апошняга лета твайго: Ідзеш, учарнелы ад болю, З мальбою да свету ўсяго. Такі ў цябе змучаны выгляд Што болю і я не стрымаў. Ён — крыкам скрозь сэрца, навылет: Завошта нас Бог пакараў? Няўжо Ён не мог запабегчы Хваробы падступнай удар Каб браў ты і сёння на плечы Народнага лёсу цяжар? Належачы родным нябёсам, Ты бачыш, што робіцца ў нас? Няйначай як страцілі розум Нязваныя пастыры мас. Належачы роднаму долу, Ты чуеш, як нетры дрыжаць? Стратэгі і творцы расколу Задумалі буру пажаць. З табою, хто лета па леце Трымаў нашу веру, як сцяг, У гэтым растурзаным свеце Смялей бы глядзеў я ў прасцяг. Сярод халуёў недалужных, Сярод пашлякоў і сквалыг, З табою, надзейным і мужным, Быў меншы б трывогі ўскалых. Пра гэта сказаць я рвануўся Табе, ды як водзіцца ў снах, Ты толькі балюча ўсміхнуўся — I знік у натоўпе няўзнак.

* * *

Не, не бяда, што, як калісьці, Я не патраплю ўжо, відаць, На веснавую хвалю выйсці I па-юнацку свет вітаць. Мне і таго зусім даволі, Што верыць сыну родны край, Што на бацькоўскім плодным полі I я не лішні аратай. I што магу за вольным плугам Гукнуць, змахнуўшы пот з ілба: Жывей, сябры! Не падаць духам! Багаты плён нас дасць сяўба! 20.V.94

НА РАДЗІМЕ ПАЭТА

Пагорак. Лагчына. Кусты. Кураслеп. Рачулка і мосцік. Дарога. Усё, што калісьці, Прыйшоўшы на свет, У спадчыну ўзяў ён ад Бога. Ад бацькі і маці. Ад добрых людзей. Усё, з чым адроду радніўся, У чым раствараўся душою Штодзень I ўрэшце зусім растварыўся. Хаджу па наўколлі, Дзе ён сіратой Хадзіў, заварожаны спевам — То моладзі ў лузе, Вяснянай парой, То жнеяк — у жыце даспелым. Гляджу, узіраюся... Толькі — дарма! Пагорак застаўся, не знеслі. А духу паэта — не чую. Няма! Ні ў полі. Ні ў долі. Ні ў песні. Усё, чым калісьці н сэрца гаіў Ад скрухі, ад лёсу разгадак — Усё абяздушыў, Усё амярцвіў I вытравіў мудры нашчадак. 21.V.94