Вярнуўшыся з прагаліны лясной,Дзе сонечна было, нібы вясной,I сосны жоўтыя тым сонцам мыліся,I гурбы снежныя наўсцяж іскрыліся,I хмаркі белыя, ну не інакш,Як з пашаноўнай думаю аб ім,Усё ў абмін плылі, усё ў абмін,Не засланілі сонца і на міг, —Я гэта бачыў па вачах дзяўчат,Вясёлых лыжніц, позіркі якіхТакім святлом яснелі, што й цяпер,Вярнуўшыся ў свой пасмурны пакой,Я жмуруся — як быццам мне няўсцерпАд зыркасці, і цяжкаю рукойМіжброўе заціскаю. I маўчу.Хто я ў святле тым? — зразумець хачу.12.XІІ.1993
РАГНЕДЗЕ
У слаўным горадзе Францыска,Дзе я святкую свята Слова, —Твае вытокі і калыска,Твой лёс, пачаты звыш сурова.Вось тут ты, гордая ад роду,На плынь Дзвіны штодня глядзела,I аб адным снавала крозу,I аднаго ў жыцці хацела:Каб родны край быў вечна вольны,Не знаў палону, ганьбы рабства;Каб твой народ, пракляўшы войны,У мужных сэрцах песціў брацтва.I час настаў: з імглы далёкайНам зорыць дзей тваіх пачатак!..Таму так молада, так лёгкаI я хаджу тут, твой нашчадак.У слаўным горадзе ФранцыскаШапчу: "Жыве і не загіне!.."I ўдзячна кланяюся нізкаТабе, прасветлая княгіня.13.XІІ.1993
ПАВУКІ
Я да сляпой не клічу помсты,Ды калі ўсё ж наступіць час —I выбух грымне векапомны, —Я шкадаваць не буду вас —Вас, павукі, у кім апошніПраменьчык людскасці пагас.14.XІІ.93
З ЭПАСУ МАЛЕНСТВА
(Штрых да біяграфіі)
Зноў стужку памяці кручу —Гляджу сваё маленства.Як страшна хлеба я хачу!Калі яго наемся?Ці на двары стаіць паўдзён,Ці раніца, ці вечар —Чаму я так яму жадзён?Чаму галодны вечна?Вось адвячоркам на грудку,Дзе жніўны дух гарачы,Сястра мне сунула ў рукуМалюсенькі акрайчык.Хоць пахнуў паранкай праснакI быў зямліста-шэры —Я і дагэтуль помню смакСіроцкай той вячэры...Вось у дзічы, пад купай лоз,Ляжу цішком, як мёртвы.А цётка — о, шчаслівы лёс! —Дае мне хрушчык з морквы.I я па трошачку зусімАдкусваю з-пад пальца —Каб як мага даўжэй мне з ім,Даўжэй з ім не расетацца...Куды ні гкнуся ў памяць тыхДалёкіх дзён мінулых —Усё адзін і той жа штрых,Адзін і той малюнак.З ім да сівых дажыў гадоў.А ў старасці пачэснай —Здаецца... скора буду зноўЖадзён скарынцы чэрствай.23.ХІІ.93
КІРМАШ
Пракляўшы рынак безгаловы,Я ўспамінаю з болем наш —Былы, мясцовы, местачковы,Багаславёны фэст-кірмаш.О, колькі ён збіраў народу!I пачуваўся кожны там —Нібы прыйшоў па ўзнагародуЦі ўзнагародзіць хоча сам.Усё там сведчыла пра свята,Усё высокі брала строй.Там кожны меў Хрыста за брата,А Багародзіцу — сястрой.Там кожны быў другому рады,Як свату сват, як кум куме.А прыніжэння ці няпраўдыТам не магло быць і на ўме.Сам Бог там чаркаю налітайВітаў усіх і меціў знак."Ну не прадам — бяды вялікай!Ну не куплю — пабуду так!.."Усякі торг любоў вянчала.Жыццё свяцілася ўваччу.А што за мова там гучала!Якую там я мову чуў!..Не, гэта быў зусім не гандаль,Не продаж-купля душ праз торг.Была свабоды прапаганда.Быў выхад сэрца на прастор.25.ХІІ.93