Народ! Калі ты ёсць —Ты мусіш усвядоміць:Ты — не чужак, не госць,Ты — гаспадар у доме.Пражэрнай саранчыНе дайся на з'ядзенне:Змяці яе! Стапчы!I рэй вядзі — надзейна!1993
Сцень
На дасветнай вярсце,У ваколіцы золку,Дзіўны волатны сценьНам адкрыўся на ўзгорку.Чый ён — нам не відно —Гэты сцень нерухомы.Хоць паставай — даўноI да болю знаёмы.Мы ідзем і глядзім,Пілігрымы Айчыны.Морак нікне, як дым,I сплывае ў лагчыны.Шлях не ўходаў круты.Не адолела стома.Скора, скора, браты,Мы пачуемся дома.Скора, скора ўжо дзень,Блісне сонечны промнік.Каліноўскага сценьПератворыцца ў помнік.1993
Замест рэцэнзіі на вершы Людмілы Рублеўскай
Ну, што, «дабрадзеі»? Вам вельміКрычыцца пра немач і ўбоства?А вось вам — і ў вушы, і ў бельмы!Вось наша і моц і прыгоства?Вам мала, што некалі жыхаўТут Цёткі радок бліскавічны?Што водарам волі тут дыхаўАрсенневай голас крынічны?Што Геніюш тут нас гукае,Як маці на тле-папялішчы?Што, кінуўшы сэрца на камень,Тут к сонцу ўзляцела Янішчыц?..Дык вось і яшчэ вам! Чытайце!Лютуйце! Шалейце ад злосці!А немачы ў нас — не чакайце:Мы ў самым цвітучым узросце!..1993
Вы не яе — вы сябе прыніжаеце
Вы, спадары, і паны, і таварышы(Як вас... дакладна — даруйце, не знаю),Недзе там вострыя варывы варачыНе на спажыву бацькоўскаму краю,Помніце ўсе: калі вы зневажаецеI абражаеце мову народа,—Вы не ЯЕ — вы сябе прыніжаеце,Нізкая ваша з вас лезе парода.Як немагчыма прынізіць абразаюМаці-зямелюхну, неба і сонца —Гэтак і мовы, што служыць украсаюРоду людскога, не ўнізіць — ні слоўца!Ну, а калі ад кухоннага посудуДух ваш папросіцца ў высь Перунову —Лепшага век вы не знойдзеце спосабу,Як акунуць сябе ў родную мову.1993