Цымбалы,Цымбалкі,Цымбалі кі звонкія!Жывая душа.Беларускай зямлі!На нівах і ў пушчах,На ўзмежках рамонкавыхВы голас чароўныДля спеву ўзялі.Журчанне крынічкі,I песенька жаўранка,I гоман калосся,I пошум трысця,I шэлест узвышаныСцягу дзяржаўнага —Усё ў вас злілосяУ песню жыцця.Цымбалы,Цымбалкі,Цымбалікі родныя!Пачую — і ўчую:Радзіма пяе!Чаго ж вы пароюТакія журботныя?Чаму весялосціВам так не стае?Напэўна, вы ловіцеЧуйнымі струнаміI сумныя бомыХатынскіх званоў,I шал чарнавеюНад светлымі рунямі,I сыканне гадзін,I крык груганоў.Няхай сабе грагаюць —Злосныя, хцівыя.Любові не ўсмерціць,Дабра не забіць!Звініце, цымбалкі,Гудзіце, гудлівыя,Каб неба з зямлёюУ душах радніць!1992
Санет Адаму Міцкевічу
Ты нарадзіўся ў сэрцы Беларусі.Тваёю першай нянькаю быліЯе паданні, што наўкол жылі,Яе напеў, якім звінелі гуслі.Суровы краю лёс цябе прымусіўПець не на мове роднае зямлі,Бо нашых прадзедаў у зман звялі,Бо душы іх нячысцік збаламуціў.I ўсё-ткі лёс аддзячыў нам, няйначай:Так, волатам ты ўзрос на ніве нашай,Каб славе Польшчы паслужыць пяром,Але, вялікі і ў любві і ў скрусе,Ты стаў і вечнай славай Беларусі —Яе красы чароўнай песняром.1992
Нават пекная пані...
Удержи меня,
моё презренье...
С. Ясенін
Скарпіёнскіх кампанійУ разгары пара.Нават пекная паніЯд пусціла з пяра.Пэўна, годная мэтаАкрыліла на «плён»?Дробязь: злосць на паэта,Што не вырадак ён.Прастакам для спажывы,Слоў атрутных патокСёння ж пойдзе ў паршывыМанархісцкі лісток.Дзе накутнікаў зданіПа закутках маўчаць —Пасквіль пекнае паніБудзе обер чытаць.Ну, а людзі не клюнуцьНа заманлівы «твор».Не паглянуўшы, плюнуць,Скажуць: «Ведамы ўзор!»Скажуць: «Пані ў аблудзеШлях абрала крывы...»Я — не іншы, чым людзі.Я — такой жа крыві.I таму, што не іншыI свой род вызнаю —Ты даруй, Усявышні,Мне пагарду маю.1992