Читать «Паланэз Агінскага (Лірыка. Паэмы. 1996 – 2002)» онлайн - страница 8

Ніл Гілевіч

НА БАСФОРЫ

Востры дождж сячэ, і вецер свішча – Сцюжны, бы з паўночных халадзін, - З-за чаго на палубу не выйсці, У кают-кампаніі сядзім. Каб было не сумна - гід знаёмы Звыкла прысуседзіўся да нас, I я ў пяты раз, а мо і ў сёмы Пра султана слухаю расказ. У султана густ быў страшна тонкі, I таму загад даў ягамосць: Падшукаць яму жанчыну ў жонкі – Найтаўсцейшую з усіх, што ёсць. I ганцы, каб хэнць здаволіць гэту, Дзесь знайшлі, як сказана было, Маладую пышную кабету На сто восемдзесят пяць кіло. I султан шчаслівы быў без меры, I ад бліжніх шчасця не хаваў, Вар'яцеў ажно і ачмурэлы Двойчы ў дзень Басфор нераплываў. О Басфор! Славутая пратока! Зараз я расстануся з табой. Пакланюся - і на дно глыбока Апушчу піястр апошні свой. Каб аднойчы зноў сюды прымчацца І пачуць, зайздроснікам на зло, Як султан жаніўся на турчанцы У сто восемдзесят пяць кіло. 1999, травень

НОЧЧУ НАД МОРАМ...

Там, дзе шэрых скалаў табуны З берага сышлі ў ваду - няйначай Астудзіцца ад імглы гарачай, - Моўчкі мора слухаюць яны. Ён і з ёю. Удваіх. Адны. Хто яны - гадаць дарма... Але – Што іх змусіла ўвесь вечар божы Тут сядзець - на гэтым мулкім ложы? Што трымае іх пры зор святле На пляскатай, як чарэнь, скале? А тым часам з-за адлеглых гор Наплывалі, сунуліся хмары I прыбоя нарасталі ўдары; Пацямнела, зніклі гронкі зор, Здраднай цішай набухаў прастор. Навальніцу абяцала ноч. А яны - як бы таго й чакалі, Што вось-вось маланка жыхне ў хвалі I асвеціць нросьбу ў зрэнках воч: «Не суроч, нячысты, не суроч!..» Гулка гахаў у скалу прыбой, Аж здавалася — аберне скора, Пырскаў пырсісамі, як быццам мора Бласлаўляла іх часінай той I свянціла боскаю вадой. I яны прымалі божы дар – Iзлучалі вусны пацалунку, Так адчайна - нібы ў паратунку, Нібы мог чарговай хвалі ўдар Скінуць, змыць іх і панесці ўдаль. I тады яна на момант-міг Аб усім на свеце забывала I ў шчаслівым забыцці шаптала: «Хай змывае! Толькі б абаіх! У абдымку! У руках тваіх!.. « Ды чамусьці не азваўся гром, I не ўпала ў мора бліскавіца, Не ўзмахнула крыллем навальніца, - Пэўна, дзесь раней, ля чорных стром Неба выплеснулася дажджом. Хмары зрэдзіліся і сплылі, Зноў заззялі зоры, выйшла поўня, I прыбой сцішэў, ашлях раптоўна, А яны... адчулі стынь скалы I да болю пальцы рук сплялі. I глядзелі моўчкі ў выш нябёс З несуцешнай крыўдай і дакорам. Што ж не грымнула ты, ноч, над морам? Душы грому прагнулі, а лёс Іх не ўчуў - і стараной пранёс. 1999, травень