Читать «Паланэз Агінскага (Лірыка. Паэмы. 1996 – 2002)» онлайн - страница 10

Ніл Гілевіч

БРАТУ БЕЛАРУСУ

Не драмі, беларус, не драмі, - Схамяніся, агледзься відушча. Што табе ўгатавана, зірні, Каб зайсціся ты мог ад удушша. Мала цынкавых трун-дамавін Атрымаў ты з чужацкіх фарпостаў? Зноў гатовы хадзіць да магіл, Што пачнуць курганець на пагостах? Знецярпеўшы глядзець у журбе На знябытасць тваю і гібенне, Бог наважыў даць волю табе, Даць адхланне, ад гнёту збавенне. Не праспі ж, беларус, не праспі Гэты лёс, гэты дар легендарны. Разламі, разварочай, разбі Векавую шкарлупіну ганьбы! Глянь, як вольны шыкуецца свет, Як жывуць пабрацімцы-славяне, Супакойныя тым, што павек Квет свабоды у сэрцах не звяне. Не дазволь жа і ты, не дазволь Над свабодай занесці сякеру! Акрывавіць адвечны твой боль. Апаганіць твой гонар і веру. 1999, кастрычнік

ДЗВЕ СТРАФЫ ПРА ЖАНЧЫН БЕЛАРУСІ

Нідзе на нланеце, Дзе выпала мне пабываць, Не бачыў я столькі Чароўных і вабных жанчын. Чароўных красою, Якую ад воч не хаваць I дзённым дазволена богам і богам начным. Нідзе на планеце - Ні ў блізкіх, Ні ў дальніх краях - Не бачыў я столькі Панікла-пагаслых жанчын. З такой усяленскаю Скрухай-журбой у вачах, Якую, здаецца, Ужо не адолець нічым. 1999

* * *

Загучыць партызанская песня – I абрыс зруйнаванай старонкі Зноў у памяці так уваскрэсне, Як эпоха ў глытку самагонкі. Тая, што за гарамі ўжо дзесьці, Паваенная, кроўная наша, У якую ўваходзілі дзеці, Як дарослыя - дзюбнуўшы нашча. 1999

СЭРЦА ЛЕЦЕЧКІ*

Віктару Казько

Я не быў У тым фашысцкім лагеры Між балот палескіх і дуброў, Дзе ўрачы, Страшней, чым п'яўкі прагныя, З Колькі Лецечкі смакталі кроў. Днямі гэнымі, Наскрозь прагорклымі Дьшам, гарам, горам і журбой, Я не быў між тых, чыёй крывёй Захлыналіся шпрыцы з іголкамі. Дык чаму ж, На край наш родны гледзячы, На людзей, на дрэвы і траву, Мне здаецца, Што я з сэрцам Лецечкі, З хворым сэрцам Лецечкі жыву?.. 2000

* Колька Лецечка - герой аповесці Віктара Казько «Суд у Слабадзе».

ПЧОЛКА

Н. I. Шчаснай

Планета ў трывозе: Зноў шнурам бікфордавым Дыміцца газегны радок... А пчолка, Натхнёная сонечным водарам, Збірае нектар на мядок. Зноў курчыцца ў муках Душа чалавечая – Ад жахаў, ад горкіх бядот. А пчолка... а пчолка Ад ранку да вечара Збірае нектар на мядок. 2000