Читать «Паланэз Агінскага (Лірыка. Паэмы. 1996 – 2002)» онлайн - страница 6

Ніл Гілевіч

СВІЦЯЗЬ

I. О Свіцязь, сон неразгаданы Нябёс, апаўшых на зямлю. У хвалях, сціху разгадайных, Святыя воблікі лаўлю. Мне старажыл сказаў: бывае, Што ў яснасонечныя дні Адбітак душ іх усплывае З крыштальна чыстай глыбіні. Яна і ён. Нібы на здымку, Схіліўшы да чала чало, Яны то ўзнікнуць на хвілінку, То знікнуць - як і не было. Штогод тут розны люд дарожны Стаіць над люстрам хваль тваіх. Але не кожны, не, не кожны Меў шчасце-шанц убачыць іх. А толькі той, хто моцна-моцна Сам закаханы колісь быў I, век зжываючы самотна, Не разлюбіў і не забыў. II. Цябе, з Адамам і Марыляй, Найпекны цуд з усіх азёр, Сваёй зямлі перыферыяй Назваў замежны гастралёр. Ужо прысвоіў! Прыхаўрусіў! I не падумаў, чорт крывы, Што ты ёсць сэрца Беларусі, Душы сяродачак жывы. Ужо гатовы і ў арэнду Выгодна здаць цябе. Цябе – Найпаэтычную легенду У вечным смутку і журбе. 1998-1999

СВЯТОЧНАЕ

Жаўталістым ранкам, на Пакровы, У святы багаславёны дзень, Ты сказала, што закон суровы Не пакінуў месца для надзей. I аднак жа, як начны марозік, Што пад сонцам робіцца вадой, Растапіўся твой няўмольны позірк Перад больш высокай праватой. Не, не д'яблік перамог спакусны, А, хутчэй за ўсё, сам Дух святы Моц явіў і так зрабіў, каб ты Не схавала ў шаль пуховы вусны. 1999

ПАТОП

Вада, вада... Амаль да гарызонта Ва ўсе бакі - куды ні глянь - вада. Патоп дый годзе! Бедная старонка! Зноў нас карае страшная бяда. Паводка падступіла аж пад вокны. Вясковай вуліцай нлыве рака. Ля хаты ў чоўне дзед сядзіць падмоклы. А сабачок - на стрэшцы хлеўчука. Ён апантана з ланцужка ірвецца, Скуголіць, скача, яўкае, — відаць, Праймае страх душу, што застанецца Адзін - ахвярай безгалоўя стаць. Бяда, бяда!.. Калі б адно паводка! Вада спадзе і сыдзе ў рэшце рэшт. А як уняць разліў хлусні нязводнай! Яе стрымаць - дзе сілы набярэш? Яна ўжо топіць кут-закутак кожны, Віруе ў вёсках, муціць гарады... I ты, паэт, крычыш, бездапаможны, Ад роспачы, ад страху, ад жуды. Калі спадзе і сыдзе гэта ношасць – Пры нашым п'янстве, нашай цсмнаце?.. Ну, супакойся! Можа, ж Бог паможа – I згіне ўсё, што вольны дух гняце. Яшчэ ж народ не поўны алкаголік, Яшчэ не ў кожнага трымціць рука. Чаго ж ты кідаешся і скуголіш, Як сабачок на стрэшцы хлеўчука? 1999, сакавік