Читать «Паланэз Агінскага (Лірыка. Паэмы. 1996 – 2002)» онлайн - страница 5

Ніл Гілевіч

Я ХАЦЕЎ БЫ АДНО...

Памяці Яўгеніі Янішчыц

Успаміны пра Жэню? Даруйце, але... Я не здолею іх напісаць. Сэрца вугаль-графіт даастатку скрышыўся, ад жалю размяклы. Я хацеў бы адно – калі дойдзе мой голас – ёй ціха сказаць: «Кепска, Жэнечка... Долю здабыць Беларусі не можам ніяк мы...» 1998, лістапад

I СПЫТАЕ СУД ВЫСОКІ

I спытае неўзабаве Суд высокі, грозны: «Вы чаму другой дзяржаве Край збывалі родны? Хто падбіў вас, ніцых духам, Так распараджацца Лёсам Маці, што ў пакутах Прагне долі-шчасця? Хто даў права скамарохам Руйнаваць свабоду, Прывітаную народам У малітвах Богу?..» Так няўмольны суд спытае З валанцёраў здрады. I ніхто хай не чакае Ад яго спагады. 1998, снежань

У ЧАКАННІ КРЫГАЛОМУ

Гата здарыцца, напэўна, На світанні... На світанні Трэсне радасна і гнеўна Гром у пойме, за сялом. Я павінен гэты момант Не праспаць ні ў якім разе I пачуць на слых уласны, Што пачаўся крыгалом. I пабачыць, I пабачыць, Як вада напорна хлыне, Разняволеная ўрэшце Ад аковаў ледзяных. Прыгажэйшага на свеце Я відовішча не знаю, Чым пачагак крыгалому, Чым свабоды першы міг. 1970.1999.

НА ЧУЖЫНЕ

У падзямеллі векавых муроў, Дзе ціш магільная ды морак рэдкі, На саркафагі змёрлых каралёў Наведнікі кладуць жывыя кветкі. Гляджу з журбой на гэты клопат іх – I зноў пяршыць у горле, як ад смагі. А дзе ж магілы каралёў тваіх, Мая краіна? Дзе іх саркафагі? I каралёў, і мужных ваявод, Што за тваю змагаліся свабоду? Чаму іх памяць зведзена на звод, А гонар кінуты пад ногі зброду? Гляджу на храмы, плошчы і сады, На помнікі падзеям і героям ... Чаму ж чужой гісторыі сляды, Запаўшы ў сэрца, аддаюцца болем? Таму што ў іх - і гордасць, і краса, I веліч славы, і аб шчасці крозы... Твая ж гісторыя - наскрозь і ўся – Адны пакуты, гора, кроў ды слёзы. 1982. 1999.