Читать «Паланэз Агінскага (Лірыка. Паэмы. 1996 – 2002)» онлайн - страница 2

Ніл Гілевіч

О, ЯК ЯНЫ НАТХНЯЛІ...

О, як яны натхнялі, Папоўзаўшы па вершах, Паэтаў беларускіх На вылет у прастор: З акна або з балкона Аношняга паверха – На тратуар каменны Ці на каменнн двор!.. 1997, жнівень

Я ГЛЯДЗЕЎ...

Я глядзеў на краскі ў лузе майскім: Як зырчаць яны ў густой траве! I ў той вязі, што спляталі краскі, Прачытаў я: Беларусь жыве! I гукнуў ад радасці: браты! Вось ён - сімвал нашай праваты! I калі хто духам паў у скрусе – Учытайся ў красак вязь на лузе! Я глядзеу на белае каменне, Што з раллі тырчала па зіме. I з тых белых знакаў на імгненне Словы ўзніклі: Беларусь жыве! I гукнуў я з радасці: браты! Вось ёк - сімвал нашай праваты! I калі каго ўзяло сумненне – Глянь пільней на белае каменне! Я глядзеў на неба зорны купал, На зіхоткі пыл у сіняве, I па зорках у бліскучых купах Прачытаў я: Беларусь жыве! I гукнуў ад радасці: браты! Вось ён - сімвал нашай праваты! Божы знак! I калі з вас каторы Траціць веру стаў - чытайце зоры! 1997, верасень

КАЛІ Б НЕ ТЫ...

Даруй мне ўсё, што можаш дараваць, А што не можаш - памалюся Богу, Мо ён даруе, перш чым скіраваць Маю душу ў апошнюю дарогу. Мая душа... Якая толькі дрэнь Не сілілася завалодаць ёю! Каб у бязмоўны, безаблічны цень Ператварыць. Каб не была маёю. I, можа, так бы й сталася даўно, Калі б не ты, мой ангел-выра тоўца. Калі б не голас твой і не яно – Табе адненькай ведамае слоўца. 1997, верасень

ПАСЛЯ СУХМЕНЮ

Вось яно, тое, Чаго мне так моцна — Я толькі цяпер зразумеў — Нехапала: Дотыку дробных, Калюча-гаючых дажджынак да сэрца... У міг акрыяла! 1997, верасень

ЯК ЛІСЦЕ ЖОЎТАЕ...

Як лісце жоўтае, без подыху Вятрынкі, капае дадолу, - Так дні мае злятаюць поціху – З гасцей вяртаюцца дадому. Ах, да чаго ж, зямелька волглая, Былі кароткія гасціны! Як бы й зусім, як бы I ўвогуле Не быў, не жыў, не меў Айчыны. 1997, верасень

ШТО, СЯБРЫ?

Што, сябры, ужо пра волю песні Пець нялюба вам? Што - не чуваць? Ах, да шкодных недзе іх аднеслі? Ах, ужо няможна іх спяваць? О, тады, канешна!.. Не спявайце. Правільна! Тут ясна й прастаку. Ну, а дзеля хлеба — падвывайце! Падвывайце чорнаму ваўку! 1997, верасень