Бязмежнасць жыве ў снегападах,завейныя мрояцца дні,а позірк шукае ў паглядахіскрынку жывой цеплыні...Абудзяцца досвіткам крыгі,і недзе ўздыхне Белавеж...Вясны маладзенькай інтрыгіад вашых дзівацтваў не лепш!..Не добрым спрыяюць удачы,не злоснік нямее ад звад...Штось кожны ў жыцці перайначыць,ды толькі на ўласны свой лад.Мне добра: мяне Вы не зналі...Мне горка: я ўжо не скажу,як свецяцца чыстыя даліпасля праліўнога дажджу.I страшна за Вас беспрычынна,Вы, мілы, далёка не бог!Дык як жа адчайнейшы ўчынакпамілаваць сёння Вас мог!..Вось я адыходжу святая —такой застануся для Вас,ды што, як не святасць, штурхаеу тайны вялікія нас?!
ДЗВЕ ГАДЗІНЫ НАВАГОДНЯЙ НОЧЬІ
Не д'яблік з чараўнічай табакеркі,а вечар шчодры ўсім раздаў дары...Дзяўчынкам — лялькі,хлопчыкам — цукеркі,а мне — твая пяшчота да зары.Сукенак жар, усмешкі, як пагоня...Сярод знаёмых твараў ты адзін,хто расказаў маёй душы сягонняўсю радасць святу дадзеных гадзін.Магу смяяцца, лёгенька кружыццапад позіркам, што ўзнёс мяне да зор...Ці поўні бляск, ці цацка заіскрыцца,ў паглядзе — пал,адчайнасцьі дакор...«Люблю цябе...» — выводжу на сурвэтках,люблю цяпер... Хацелася б — заўжды.I твар хаваю ў папяровых кветках,і чую пах духмянай рэзеды.
* * *
Голас мой, не дрыжы.Вочы... а вы — глядзіце:парасткі першай ілжы —бомба ў зеніце!Што ж ты мне абяцаў?Любові гаючае поле.Можна збегчы ад спраў,ад сэрца — ніколі!Таму і стаіш цяпер(сцерліся ўсе паняцці),як вельмі разумны зверз бездапаможнасцю дзіцяняці.
* * *
З пяшчоты словы зноўку ткуцца.Залее над дажджом зямля.Не зможаш назусім вярнуцца,прыйдзі спагадаю здаля.Душа даўно не ў тым узросце,каб нараджаў варожасць боль,маўчаць мы будзем на пагосце,здзіві прыветным слоўкам золь.Пад небам роднае прыродывясну абвесціць крыгалом,а вобраз твой асвеціць годынязгасным, дарагім святлом.Блукае смутак каля хаты.У полі звянуў васілёк...Няма ў расстаннях вінаватых,—ты пасміхайся мне здалёк.
* * *
Зачэпіцца сонца за снежную горку,і хлыне ў даліну патокам вада...Забуду апошнюю нашу гаворку,а ўсё-такі... нечага трошкі шкада.Ніколі не выспее яблык дачасна,за радасцю часта прыходзіць нуда,сказаць не магу, каб была я няшчаснай,ды ўсё-такі... нечага трошкі шкада.Бывае, заўважу ў аконным праёме,пытаюцца, хто ты — такая бяда! —спакойна адказваю — проста знаёмы,і ўсё-такі... нечага трошкі шкада.