Ёсць сад стары за сіняй азярынай,там па адным не ходзяць, толькі ўдвух,там аблачыны сцелюцца пярынай,калі туман, дык гэта з неба пух...Чакаю адвячорка, каб хутчэйміж дрэў грывастых і раслін калючыхсустрэць святло зажураных вачэй,—бы раптам лес расступіцца дрымучы.Прыручаны, як дрэвамі шпакі,даверлівы... з ім лёгка і трывожна,бы матылька падносіць да шчакі —так душна стане, прадыхнуць няможна.Гуркі ў разоры. Корчык ля грады.Край неба над шпакоўняй заімглёны...А сад такі ўрачысты і зялёны,што сэрцу ўжо не хочацца туды.
* * *
Ледзь толькі промень жвавы глянуўна дах гасцініцы іржавы,мы з'ехалі цішком з Варшавыў адчайна бэзавы Вілянуў.I повязь гронак тых павіслыхдухмянай сыпала парошай,нас прывячала ціха Вісласанлівым шэптам: «Bardzo proszę».Такім агнём палілі промні,так бэз шумеў раскалыханы,што весела было не помніцьтаго, хто быў маім каханым.Збягалі з юнага пагорка,—цішэлі словы нечакана,але пра што была гаворка,дазвольце ведаць мне ды пану.Ужо гады нашы прывялі,а ў пору бэзавай парошыпрацяглым рэхам «Bardzo proszę»камусьці адгукнуцца хвалі...
* * *
О, я не ў сон глухі закута,сумота сэрца не скрабе,было турмою і атрутайусё, дзе не было цябе.Апошпі снег... Ён, як збавеннеад спраў, што марнымі былі.Ты мне вярнуў ізноў натхненне,бязмежнасць неба і зямлі.Як многа стала летуценняў,бы ўночы зорак залатых,і як чароўны міг цвіцення,мне сінява вачэй тваіх.Капрыз свавольнае прыродыці дня настылага адчай? —Чуць не хачу, з якой нагодыгукнуў ледзь чутна: «Прывячай...»Ёсць тлум жыццёвай крутаверці,ёсць ачышчальнае святло,і не закрэсліць нават смерцітаго, што радасцю было.Так хораша ўсяму здзіўляцца,бы рэчка ў пустку зацякла,а пацеркі ў халодных пальцахусё дрыжаць, нібы са шкла...
ВЕРА
Прычароўваў словам і пяшчотай,з творчае выкрадваў цішыні,а пасля назваў усё дурнотайі застаўся ў прамінулым дні.Дзён шчаслівых многа тоіць будзеньцешыў сэрца просценькі матыў...Ах, яно ізноўку верыць: будзегэткі дзень,забыўшыся, што быў.
* * *
За прыціхлымі двараміхаладок схаваўся ў лог,дзе ты бачыў, каб у драмыбыў шчаслівы эпілог?Новая патрэбна дзея,палу новага павеў,і... стаю з адной надзеяй:хоць бы ты хлусіць умеў.Без цябе нашто мне неба?З кім я долю падзялю?..Не адводзь вачэй, не трэба,я й такім цябе люблю.