Не адцвітала доўга бульба ў полі,хоць на спякоту шчодрым жнівень быўты абяцаў не забываць ніколіспатканняў нашых,дык чаму ж забыў?Парушу сон палянкі недалёкай,і заварожыць пошапак ляшчын,сябе я адчувала б адзінокай,каб не было ні дрэў, ні аблачын...Не хоча сэрца прымірыцца з жалем,ды ўсё гусцей паўзмрок сырога дня,нібыта ўчора на лясным прагалезгубіла казку лета ласяня...
* * *
На жаль, Амур мяне трывожыць зноў.Ф. ПетраркаПад шум ракі, над шолахі бярозы,пад веснавую шчырасць жаўрукаў маіх радках ты прачытаеш слёзы,ад іх не ўздрыгне ўпартая рука.Усюды ты...і хай даруе творцапрыроды пышнай, сёння не яназахопленасць мая, мой дол і сонца,неперажыты дзень і даўніна.Куды мне бегчы?На тваім абліччыбылога жару цень лаўлю яшчэ,ты не пярэч, мне зноў здаецца, клічаші позіркам сваім мяне пячэш.Я потым знікну, як і ўсё жывое,адлегласць без сустрэч — яна што смерць...Але скажы мне слова дарагое,жаданае,— як доўга мне гарэць?I любавацца кожнай тваёй рыскай,і невядома ўжо каго маліць...Ты чуў? —Амур смяяўся недзе блізка,маўчы... маўчы...Яго страла ляціць.
* * *
Прыйдзі, прыйдзі...Я вольная ад спраў.Спявае ноч, і больш такой не будзе.Сляды твае прыкрыюць пікі траў,а ў доме — спяць натомленыя людзі.Што нам да іх,а ім, тым больш —да нас?Я — добрая суседка,ты — прахожы,я ложак свой лілеямі ўпрыгожу,—прыйдзі! —Сплывае ў прорву ночы час.Шукаюць рукі ласкі блізкіх рук,якую ж радасць дзень пры дні насіла,што ад тваіх,—усё даўжэй,—разлукгатова месяц здзьмухнуць з небасхілу.Каб стала цёмна, хоць ідзі наўгаді бойся напароць на нешта вока,каб ты заплакаў горка між прысад,усномніўшы, як зараз я далёка.Прыйдзі й тады... Я пасвячу агнём,святлом вачэй, і людзі мне... прабачаць,—прачніцеся, пачуйце, як ён плача,дапамажыце адшукаць мой дом.
* * *
Ты, магчыма, словы пераблытаўі сказаў балючыя таму,што спатканне першае забыта,—прывіталі снегіры зіму.На дварэ даўно пахаладнела,можа, табе ў сэрца удыхнуўяры снежань свіст кудасы белай,каб ты ціхай ласкі не пачуў.Наша лета доўга адцвітала,аж пакуль зусім не адцвіло...Снег ляжыць на вулідах квартала,сыдзе ён, і... вернецца цяпло.У душы народзіцца здзіўленне,ну няўжо — адлёгся снегапад?..Дай пабыць тваім крылатым ценем,—словы тыя забяры назад.