Ну вось і дазналіся мыз сакрэтных архіўных папер,што Сталін, у бытнасць сваюдыктатарам эС эС эС эР,сам, сам падпісаў на расстрэл(уласнай рукой, асабіста)амаль трыста семдзесят спіскаў —прыблізна на сорак пяць тысячдзяржавы сваёй грамадзян.А ў цэлым з ягоным удзеламі з волі садысцкай ягонайбылі расстраляны, забіты,замучаны голадаморам,хваробамі, сцюжай сібернай,біццём у катоўнях — мільёны,мільёны, мільёны людзей...Ад гэтага ведання мыпавінны былі звар'яцець,не вынесшы грузу такогана кожную фібру душы.I мы звар'яцелі, нарэшце.Не раптам усе, не адразу —паціху, патроху, памалу,адзін за адным, паступова.(Псіхолагі-медыкі знаюць:працэс пераходу ў вар'яцтвабывае парой непрыкметны,спярша і адрозніць няможна,ці ўжо ты гатоў, ці яшчэ...Ці ўжо ты, шчасліўчык, не воленшалопіць сваімі глуздамі,ці трохі яшчэ разумееш:навошта, чаму і куды?..)Але, паўтараю, нарэшцемы ў масе сваёй звар'яцеліі крыкнулі голасна хорам:«Адновім жа Лінію Сталіна!I статуй хай будзе пастаўленыу памяць, у славу, у гонарбязмернай любові ягонайда з'едзеных ім жа мільёнаўнявінных сваіх грамадзян!..»Жахлівае сталася нештана нашай зямлі беларускай,жахлівае, страшнае вельмі...Каб так адвалілася памяць?..Каб так адабрала мазгі?..Каб так амярцвела сумленне?..I так пачувацца шчасліва?..Жахліва, браточкі, жахліва.Студзень — сакавік 2007 г.
Баечка пра грыб
Грыб жарэ літаратуру,Як падлогу ў хаце — рыхтык.Неабачна гоцнеш здуру —I памост праломіш дрыхлы.Вунь паэт быў. Нават з імем.Гоцнуў раз — і шусь у пограб!А ўжо там — гурма! I з іміМоркву ён храбошча ўпохраб.I празаік — у скляпепні.Галяпуе — рэха ў хаце:«Я ўжо, хлопцы, не пісьменнік!Я ўжо, хлопчыкі, пісацель!»Во, той грыб — брыда якая!Лек адзіны — антысептык.Кажуць: дохне і знікае.Але я — вялікі скептык.Сакавік 2007 г.
Аповед пра трубу
Пачну празаічна.Як, зрэшты, і кончу,па праўдзс сказаць.Бо гэта жыццёвая прозане можапрыгожай метафарай стаць.Не тая матэрыя.Не для паэзіі.Тут трэба мовіць прасцей.Дык вось: запрасілі мяне —яшчэ восенню гэта было —на сустрэчу ў ліцэй.Звычайная рэч: літаратарпавінен прыходзіцьса словам любві да людзей.I я ўжо сабраўся.Крыху прыкасцюміўся нават.I кніжачкі склаў у партфель.Сказалі: «У дзесяцьпрыедзем па вас на машыне».Ну што ж! Нам машыне латвей.Сяджу і чакаю.Амаль а дзесятай —Званок тэлефонны: — Ало!Прашу прабачэння,сустрэча, на жаль, не адбудзецца:нас заліло!Прарвала трубу —і ўвесь першы лаверхзатапіла вада.Дык вы ўжо даруйце,мне вельмі няёмка, паверце,і вельмі шкада...Праз тыдзеньмяне запрасілісустрэцца з людзьмі ў РДК.«Ну, добра!» — сказаў.«Мы прыедзем забраць вас.Чакайце званка!»Чакаў. Дачакаўся.I раптам у слухаўцы чуюне радасць, а скруху-журбу:— Прабачце, сустрэчы не будзе.Аварыя ў нас тут:прарвала трубу.Усё заліло-затапіла!Такая во стрэсласянеспадзявапа бяда.Дык вы ўжо даруйце,мне вельмі няёмка, паверце,і вельмі шкада...Праз месяц —якраз, калі я ўжо сабраўсяісці на сустрэчу ў каледж, —Званок тэлефонны:— Даруйце, мне вельміняёмка і прыкра, але ж...— Ну што? — перабіў я. —Прарвала трубу —I падлога затоплена ўся?— Ой! — ойкнула слухаўка. —Праўда, прарвала!А як вы даведаліся?— Спадарыня мілая,як жа не ведацьпра гэта мне дома, каліужо гэта ведаюцьскрозь у Еўропе,а мо і на цэлай зямлі!Так, так, ужо ведаюць,што ў Беларусігадоў, можа, з дзесяць тамутрубу разарвала —і справіцца з гэтайаварыяй страшнайняма ў нас каму.Дык гоніць і гоніць,і прэ, і нясе, і фугуе,і ўсё залівае наўсцяж —такім залівае,што часам дыхнуць немагчьтма...О Госпадзе Божа ты наш!Р. S. Мае чытачы дарагія,мае аднаверцы,я вельмі вас вельмі прашу:не клічце мянеда сябе на сустрэчу, сябры,не вярэдзьце душу.Чытайце — пакуль дзікуныне пакідалі ў вогнішча —кнігі і кніжкі мае.Пасля і сустрэчы прадоўжым.Прадоўжым!Час прыйдзе.Наступіць.Ужо настае.Сакавік 2007 г.