Читать «У ноч на Пакровы» онлайн - страница 4

Ніл Гілевіч

Болей збянтэжаны, мабыць, чым радасна ўражаны, думаю: як і чаму ён пачаўся калісьці — мой шлях да найпрэстыжнае, найганаровае узнагароды вялікай дзяржавы? Гэта — не так сабе, гэта не проста і не вьгаадкова. Гэта зрабіў, калі быў я падлеткам яшчэ, несмяротны Кабзар. Помню: апошняю мірнаю, перадваеннай,вясною вершык вучыў я напамяць са школьнай чытанкі: «Садок вішнёвы каля хаты, Хрушчы над вішнямі гудуць. Аратыя з плугамі йдуць, Спяваюць, ідучы, дзяўчаты, А маткі іх вячэраць ждуць». Як жа ён мне спадабаўся — праўдзівым малюнкам, настроем, суладдзем дыхання і слова! Як запалоніў душу маю нечым бязлітасна родным — нашым, нясцерпна знаёмым, наскрозь беларускім! I гаварыла настаўніца нам — як умеюць настаўніцы: неяк узнёсла, натхнёна, я нават сказаў бы, святочна: «Дзеці, запомніце, што напісаў гэты верш самы вялікі паэт Украіны — Шаўчэнка...» Я і запомніў. Запомніў. Не мог не запомніць. Як жа я мог не запомніць, калі адвячоркам гэнага ж дня, адмыслова схаваўшыся ў пуньцы, склаў я свой першы ў жыцці — як у нас гаварылі — «сцішок», у перайманне «Садка каля хаты» — дакладна па ўзоры... Так абазвалася — упершыню — у душы хлапчука тое, што зробіцца лёсам маім і жыццём. I любоўю. Багаславёнай нябёсамі й толькі нябёсам падлеглай любоўю. От жа тады і пачаўся мой шлях да Украіны і да ўкраінскіх братоў-пабрацімцаў, сясцёр-пасястрынак, — мілых і любых мне, слаўных і годнасных валадароў украінскага Слова. Слова такой першароднай красы і такое чароўнае моцы, што калі чую яго, ці чытаю, або сам сабе дэкламую — нешта такое яно мне заўсёды гаворыць, што і ў сваё, беларускае, веру яшчэ непахісней. Дзякую, мілыя, дзякую, любыя, родныя, дзякую! Будзем жа разам трымацца, а пічыра, а крэўна, а сэрцам да сэрца, — як у стагоддзях жылі і трымаліся — гукам да гука, праўдай да праўды, і верай да верую — нашыя мовы! 2006

Не зайздросці

Табе, ты лічыш, цяжка. Яму, ты лічыш, лёгка. Твайго жыцця каляска бяжыць па грудах дрогка, па камянях, па рытвах, па ўхабах-касагорах... А ён — бетонкай бытта нясецца на рэсорах. Ты добра лічыш, братка! Аднак жа не зайздросці: у тых, што ездзяць гладка, хутчэй драхлеюць косці. 2005-2007

Браканьер

Штрыхі да адной біяграфіі

Жыў паэт. Жыў і гэтак і так — з мазаля. У раскошу не ппуўся. I дажыў да гадоў, калі час азірнуцца. I ён азірнуўся. А татулькі-матулькі мае! Ажно страшна самому паверыць: як ён мог так бяздарна свой век змарнаваць, спуставаць, збраканьерыць? Тое ўсё, чым штодзённа жывуць і чым цешацца ў свеце паэты — абышло, абмінула яго як не вартага радасцяў гэтых. За апошніх год трыццаць, бадай, апантаны грыбнік у маленстве, два ці тры ўсяго, можа, разы пахадзіў-пабадзяўся па лесе. Сорак год не падвязаваў лыж, і паўсотні набегла ўжо недзе, як за вёсламі ў чоўне сядзеў і як ехаў на веласіпедзе. Пра аўто нават смех гаварыць — тут ад жарсці ён поўнасцю вольны: хоць страляйце яго — «мерседэс» ён не зможа адрозніць ад «вольвы». Ані разу ў жыцці не сіляў на шампур і не пёк над вуголлем смакату, у чаканні якой дух людскі вар'яцее сягоння. А жыццё. як цякучы пясок у той колбе — сцякала, сцякала... З гэткім нуднікам дружбу вадзіць стала многім сябрам нецікава. Дзіўны лёсу свайго браканьер! Недарэка. Ды нават і рэдкі. У свяцілішчы нашых пісьмён — шмат няцэпкіх. Хай будзе і гэткі. 2006-2007