Калісь, гадоў таму ўжо трыццаць сем,Паддаўшыся Сатыравай спакусе,Я напісаў найшумную з паэмУ творчым летапісе Беларусі.Паэме выпаў незвычайны лёс:Як бомба, выбухнула неспадзеўна,I гэны выбух у шматкі разнёсЗавалы афіцыйнага нудзення.Яе чыталі нават тыя ўсе,Хто не чытаў ніякіх вершаў зроду.Жывое слова ў сіле і красеПрыйшлося вельмі дадушы народу.Дасюль паэту ўдзячны просты люд.Але ж на тое мы і самі творцы,Каб годнае імя ўкачаць у бруд.А дзе ж дзявацца ад прыроднай корці?I прычапілі дабрадзеі хвостДа справы чыстай, яснай нават дзецям.Такі хвасцішча, што і на пагостЗа мной пацягнецца — і ўсё смярдзецьме.Ну, што ж! Нам іншай долі Бог не даў.Такія мы. Але й па ўздых апошніЯ цвердзіць буду, хто б ні спавядаў:Усякі быў мой верш, але не пошлы.Яго мне вера ўберагла мая.Таму і ведаю, чыёю воляйЯ мушу ўсім вам дараваць. I яДарую вам. «А болей. Што ж там болей?..»Сакавік — красавік 2008 г.
Размова з памяццю
Што ты мучаеш, памяць, мяне —Так бязлітасна, так неадчэпна?Я тапіў цябе ў ярым віне —Не ўтапіў. Хоць і піў невычэрпна.Дні і ночы работай душыўДух і плоць — каб не даць табе волі,Каб не ўзняўся з прадоння душыСкрушны боль, што не знае патолі.Толькі ўсё, што рабіў і раблю,Каб на церні былога забыцца, —Марны клопат. Люблю — не люблю,Мне прысудаў тваіх не пазбыцца.Кожны зрыў кожны крок за «сцяжкі»,Кожны прыкры нязлосны правінакТы караеш, як грэх найцяжкі,Як віну перад Маці-Краінай.Што ж так мала вяртаеш ты мнеЗ перажытага сонечна-шчасна?Светлячком уначы прамільгнеЗгадка-радасць і тут жа пагасне.I ты зноў чарнатой, гаркатойНапаўняеш усе мае думы.Шчырым хростам самой ПрасвятойЯ малю: сунімі свае тлумы!Дай мне светла з табою дажыць —З тым усім, чалавечна-прыгожым,Чым я ўсё-такі ўмеў даражыць —Насупор цемрасілам варожым.Сакавік 2008 г.