Читать «У ноч на Пакровы» онлайн - страница 13

Ніл Гілевіч

Па звычцы

Хвароба, што лічыцца панскай здаўна, такія дала мне турботы — так пЗльцы скруціла, што хай бы яна сышла на гнілыя балоты. Нічога рукамі зрабіць не магу — адно толькі словам ад сэрца. Ды слова... — каму яго ў гэту смугу Я ўзычу? Тутэйшым зняверцам? Навошта яно ім, прывыкльш глытаць хлусню і дурноту па модзе? А рукі... Без рук не магу нават даць нягодніку-хаму па мордзе! Найгорай жа тое, калі закарціць мне лыкнуць кілішак «крышталю»: галоўку з бутэлькі не ў сіле скруціць! Хоць румзай ад крыўды і жалю. Даверыць «скруцэнне» суседу свайму? У прынцыпе — можна, канечне. Але ж тады трэба наліць і яму. Што ў прынцьше — ой, небяспечна! Жартую — па звычцы. Трывога ж расце не жартам. Бяда прагрэсуе. Няўжо дажывуся, калі па лісце і пёрка рука не пасуне? Верасень 2007 г.

Не выйдзе, лірычная мышка нічога не выйдзе

Лагодненькі-згодненькі лірык з нявострым ад роду пяром, Паўвека праседзеўшы ціха, як мышка пад венікам ці памялом, Не піскнуўшы нават ні разу у знак абурэння, пратэсту, нязгоды З засіллем хвастатых ва ўладзе, з разгулам нялюбцаў свабоды, Ні слова не мовіўшы супраць бясчынстваў і гадства — ні рыфмай, ні ў прозе, — Цяпер спахапіўся, апомніўся, як гэта кажуць, «ужо па парозе», I ўздумаў — ні многа, ні мала — у шэрай лірычнай старэчасці, Што трэба яму прапісацца у часе, у веку, у вечнасці — У ролі змаганца супроць удушэння нам Богам даверанай мовы, — Авось ды прызнаюць: усё ж такі ў думках, употай, і я быў гатовы... Не выйдзе, лірычная мышка! Нічога нс выйдзе! З мышынаю доляй змірыся. Нервамі, сэрцам, крывёю бароняць свабоду паэты. Як ЯНКА. Або як ЛАРЫСА. 2007

Вера і вернасць. Сіла і моц

Да выхаду першых

нумароў «Літаратурнай

Беларусі»

Нарэшце! Нарэшце пабачыў, адчуў. Аж стала шчымліва да слёз у грудзях. Аж стала прасветла-святліста ўваччу. Ёсць, ёсць беларускага думання сцяг! Ёсць вера і вернасць. Ёсць сіла і моц. I мараў разбежнасць. I стройнасць пісьма. I гоства памкненняў. 1 чыстасць яснот. А блуду і бруду — і на дух няма! 2007

«Ветрык» і «Менка»

Пра што падумалася

на канцэрце гэтых

пеўчых гуртоў

Нягоднік дубінкай падлеткаў збівае — Каб вылі ад болю, каб пець не маглі. А «Ветрык» спявае, I «Менка» спявае, — Спяваюць! Бо гэта іх лёс на зямлі. Бо ветрык ёсць ветрык — звініць перазвонна У струнах даспелага ў полі жытца. Бо Менка ёсць Менка — і ў памяці вольна Журчыць векавечнаю нотай жыцця. Бо «Ветрык» і «Менка» — пяюць сугалосна. А гожа — няйначай анёлаў гурты. Ім хочацца жыць у дзяржаве нязлоснай. У светлай — як сонечны дзень залаты. 2007