Читать «У ноч на Пакровы» онлайн - страница 11

Ніл Гілевіч

Даўні запіс пра Арменію

Быў там калісьці — і запіс зрабіў у нататнічку: «Божа мой мілы, як любяць малых у Арменіі! Мамы і таты, дзяды і бабулі, і няні ў садку, і настаўнікі ў школе, і ўсе-ўсе суседзі ў двары, і незнаёмыя цёткі, дзядзькі на вулцы ці ў скверыку, — усе да малых прамаўляюць тут толькі любоўю! Адною любоўю! Ды не такою, як мы да сваіх прамаўляем звычайпа — не нервовай, не воклічнай, не павучалыгай, а якойсьці, якойсьці... не ведаю, як і сказаць... галубінагалосай. Колькі і дзе ні пачуў, ні падслухаў, — ну так: галубінагалосай!..» Жнівень 2007 г.

Юбілейнае пасланне

Найдзену Вылчаву,

балгарскаму паэту

і перакладчыку, вялікаму

сябру Беларусі і беларускай

літаратуры

Дзе ты ёсць цяпер, мой друг і брат? Можа, у сваёй Малой Брастніцы — Там, дзе восемдзесят год назад Бог судзіў табе на свет з'явіцца? Там, на той сядзібе ўскрай піашы, Што разбежыста імкне паўз вокны, Дзе з балгарскай верай у душы Ты ўжываўся ў жорсткі век грымотны. Там, дзе ўпершыню і назаўжды Зразумеў ты ісціну ад Бога: Чалавек ёсць чалавек тады, Калі існы дух яго — Свабода. Гэта памаглі табе спазнаць Боцеў, Вазаў, Явараў, Вапцараў, Як, заседзеўшыся дапазна, Цалаваў ты крылы іхніх мараў... Гэта там, шчаслівы бацька, там, Асягнуўшы продкаў моц і сілу, Напісаў ты Запавет сымам —- Уладзіміру і Самуілу: «Заклінаю вас: Не будзьце хілымі! I пад небам роднай стараны Толькі Перад брацкімі магіламі На калені падайце, сыны!» Як сваё — твой кліч я зноў і зноў Паўтараю: «Дзеці! Не пасмейце На калені падаць перад злом! Бо адрыне Маці і па смерці!..» На сядзібе той, у хаце той Я гасціў не раз, было й з начлегам, Як у храме Дзевы Прасвятой, Прычашчаўся і віном і хлебам. Лік Балгарыі з глыбі вачэй Мне тады явіла баба Неда — Матухна твая... Каб балючэй Роднае мяне карала неба. Балючэй! За тое, што не быў Бацькаўшчыны абаронцам годным. Прысягаў: люблю. А што зрабіў, Каб навекі край мой стаў свабодным? Стаў такім, як твой: ад нічыёй «Дабрадзейскай» волі не залежны, I з любой людской далечынёй Мірам і любоўю быў сумежны. I любоўю... О, мой пабрацім! Як і ты, з любові я не выбыў. Нават трохі ганаруся тым, Што спрычыніў твой любоўны выбар, Што пасобіў далучыць цябе — Дар твой светлы, позірк галубіны Да паўсталага ў тузе-журбе Слова вешчага маёй краіны. Больш ужо, як паўжыцця свайго, За Дунай, у засень стром балканскіх, Ты нясеш нятленны дух яго Да разнасцежаных сэрц балгарскіх. I чаруеш душы землякоў — Як сваім уласным. Дай жа Божа I яшчэ табе шмат-шмат гадкоў Думы братнія яднаць прыгожа! Пані Мінцы — мой паклон, па ўсім. Ах, калі б вы з ёй маглі пабачыць «Здравец» вапі на лецішчы маім! Як разросся!.. Штось і гэта значыць. Жнівень 2007 г.