Читать «Бiльярд а палове дзесятай» онлайн - страница 48
Генрых Бёль
— Дзень добры пану. Вам снеданне?
— Калi ласка, — адказаў я i адмоўна затрос галавой, калi кельнер падсунуў мне блiжэй картку з меню; я падняў угору аловак i гучна вымавiў усе па чарзе пункты майго заказу — так, нiбы я ўсё сваё жыццё нiяк iначай не снедаў: — Кубак кавы, але, калi ласка, не менш як тры фiлiжанкi, падсмажаны хлеб, два кавалкi жытняга, масла, апельсiнавы мармелад, варанае яйка i сыр з папрыкаю.
— Сыр з папрыкаю?
— Але. Смятанкавы сыр, прыпраўлены папрыкаю.
— Вельмi добра.
Зялёная кельнерава постаць бясшумна паплыла па зялёным дыване, паўз засланыя зялёнымi абрусамi сталы — i прагучала першая рэплiка: статысты былi добра вымуштраваныя, а я быў добрым рэжысёрам.
— Сыр з папрыкаю? — спытаў кухар з-за акенца.
— Менавiта, — адказаў кельнер, — смятанкавы сыр.
— Спытай у гэтага пана, колькi папрыкi яму трэба да сыру?