Читать «Бiльярд а палове дзесятай» онлайн - страница 15

Генрых Бёль

Нядобрае альбо заганнае — штосьцi лунала ў паветры, але Ёхэн быў занадта дабрадушны; нiколi не прадчуваў самагубства i нiколi не верыў, калi занепакоеным гасцям здавалася, што за зачыненымi дзвярыма яны могуць адрознiць маўчанне смерцi ад маўчання сну; ён удаваў з сябе падкупнага i хiтрага чалавека, але ўсё-такi верыў у людзей.